Вы тут

Новы герой праграмы «Кадры жыцця»


У апошні дзень ліпеня на тэлеканале «Беларусь 3» выйдзе чарговы выпуск праграмы «Кадры жыцця». Вядучыя праекта Сяргей Кацьер і Марына Драгіна сустракаюцца з вядомымі культурнымі дзеячамі краіны. Падчас інтэрв'ю раскрываецца не толькі жыццёвы шлях героя, але і іх погляды і меркаванні, датычныя творчай дзейнасці. Для паўнаты карціны ў «Кадрах жыцця» выкарыстоўваюцца кадры з фондаў Белтэлерадыёкампаніі. Каментуючы тэлехроніку, госць успамінае падзеі сваёй біяграфіі — перад гледачом паўстаюць цэласныя гісторыі з жыцця выдатнай асобы.


Героямі культурнага праекта «Беларусь 3» сталі народны артыст Беларусі, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, рэжысёр Ігар Воўчак, заслужаны артыст Беларусі Антон Заянчкоўскі, сцэнарыст, рэжысёр і пісьменнік Уладзімір Мароз. Паглыбляючыся ў гісторыі, расказаныя гасцямі праграмы, гледачы могуць вынесці шмат каштоўнага: як не страціць мару і ісці па намечаным шляху, як пераадольваць складанасці і як рэалізаваць сябе. Не менш важным складнікам «Кадраў жыцця» з'яўляецца адукацыйная частка — інтэрв'ю з акцёрамі, рэжысёрамі, мастакамі і спевакамі дазваляюць бліжэй пазнаёміцца з айчынным культурным працэсам, які фіксуецца ў выпусках праграмы.

Наступным госцем праекта стане кінааператар, рэжысёр і прадзюсар Сяргей Бондараў. Герой праграмы скончыў гістарычны факультэт БДУ і аператарскі факультэт УДІКа, удзельнічаў у здымках звыш двух дзясяткаў фільмаў, большасць з якіх — аб прыродзе. Бондараў нават скончыў курсы падводных аператараў на базе Ялцінскай студыі Дзяржкіно СССР — і недарма: стужка «Падводныя вандроўнікі» стала першай падводнай работай у гісторыі беларускага кінематографа.

«Беларусь 3» прапануе бліжэй пазнаёміцца з гэтым цікавым чалавекам 31 ліпеня ў 14:10.

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».