Вы тут

Першыя дні жніўня будуць ідэальнымі для паспявання памідораў


І гэта без жартаў. А што нашым немаладым дачнікам трэба? Сезон трускалкі (досыць паспяховы) ужо скончыўся, чарніц у лясах і ў нас на рынках поўна, агуркоў (у заходніх рэгіёнах краіны) ужо падзець няма куды. Паспяваюць памідоры. А ім трэба цяпло і адсутнасць туманаў...

А таму і расказалі нам спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, якім будзе канец ліпеня і пачатак жніўня.


Найбліжэйшыя два дні будзе спакойна. У пятніцу і суботу Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам поля павышанага атмасфернага ціску, таму істотных ападкаў па краіне не чакаецца. Толькі ноччу і раніцай 29 ліпеня па Віцебскай вобласці, дзе адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу, месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Пры гэтым тэмпературны фон будзе ў асноўным на 2—5 градусаў ніжэй ад нормы. Дык вось, у пятніцу ўначы тэмпература паветра складзе плюс 7—13 градусаў, удзень дасягне 20—26 цяпла.

У суботу ноччу будзе да плюс 6—12 градусаў, па поўдні да плюс 13—15. Максімальная тэмпература ўдзень складзе плюс 21—27 градусаў.

Але мінулася кату масленіца. У нядзелю, у апошні дзень ліпеня, характар надвор'я зменіцца. Наша краіна акажацца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў ад цыклону, які ссоўваецца з Балканскага паўвострава на паўночны захад Украіны. Таму на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі яны будуць моцнымі і будуць суправаджацца навальніцамі. Удзень пры навальніцах чакаецца ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпературны фон пры гэтым будзе даволі кантрасны: ноччу ад плюс 8 градусаў па поўначы краіны да плюс 15 градусаў па поўдні. Удзень ад плюс 15 градусаў па захадзе да плюс 31 градуса па паўднёвым усходзе. Так, Беларусь, атрымліваецца, вялікая краіна, калі на поўначы яе турысты ноччу ў палатках мерзнуць, а на поўдні днём у пяску «яечню смажаць».

У першы дзень жніўня яшчэ захаваецца ўплыў цыклону, які павольна перамяшчаецца праз тэрыторыю нашай краіны. Таму на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 12 да плюс 18 градусаў, па паўднёвым усходзе будзе да плюс 20. Днём чакаецца да плюс 17—24 градусаў, ва ўсходніх раёнах да сярэдзіны дня слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 25—29 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, 2—3 жніўня надвор'е палепшыцца. Дажджоў стане менш, яны будуць насіць у асноўным кароткачасовы характар і проста адзначацца месцамі па краіне. У асобных раёнах дажджы будуць суправаджацца навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12—17 градусаў, днём плюс 19—26 градусаў. Па ўсходзе краіны паветра прагрэецца да 28 градусаў цяпла.

Чым ні «памідорнае» надвор'е? Ноччу цяпло і днём не смажыць. Пакуль не смажыць. У жніўні яно можа...

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.