Вы тут

Усё ідзе як па рапсе


У сельгаспрадпрыемстве «ЖодзінаАграПлемЭліта» Смалявіцкага раёна пад азімыя і яравыя збожжавыя і зернабабовыя культуры адведзены палетак плошчай у 3500 гектараў. Некалькі дзён таму ў гаспадарцы пачалося жніво. Механізаваны атрад з дзвевяці камбайнаў, нягледзячы на няўстойлівае надвор'е, паспеў змалаціць 165 гектараў азімага ячменю і атрымаць ураджайнасць з кожнага гектара сорак пяць цэнтнераў. Учора да прыцемкаў хлебаробы ўвіхаліся на рапсавых палетках, якіх у гаспадарцы восемсот гектараў, імі змалочана больш за 150 гектараў алейнай расліны.


Уладзімір СМОЛЬСКІ (на фота) — высакакласны спецыяліст і перадавы механізатар гэтага прадпрыемства, знаны ў раёне працаўнік, больш як трыццаць гадоў з добрым настроем удзельнічае ў жніве. Дарэчы, палеткі, на якіх яно ідзе, наш герой ячшэ і засяваў — і як толькі скончыцца ўборка, зноў перасядзе на трактар і пачне весці азімую сяўбу: пад ураджай наступнага года. Але гэта яшчэ наперадзе, а цяпер са сваімі калегамі-камбайнерамі брыгадзір Уладзімір Смольскі гектар за гектарам збірае сёлетні ўраджай.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.