Вы тут

Сі Цзіньпін у размове з Джо Байдэнам: Тыя, хто гуляе з агнём, загінуць ад яго


Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам па ініцыятыве амерыканскага боку. Лідары дзвюх краін абмяняліся думкамі наконт кітайска-амерыканскіх адносін і пытанняў якія ўяўляюць узаемную цікавасць, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сі Цзіньпін адзначыў, што ў сучасным свеце развіваюцца тэндэнцыі турбулентнасці і перамен, а пытанне дэфіцыту ў галіне развіцця і бяспекі становіцца ўсё больш значным. Сутыкнуўшыся са светам перамен і бязладзіцы, міжнародная супольнасць і людзі ва ўсім свеце чакаюць, што Кітай і ЗША возьмуць на сябе вядучую ролю ў падтрыманні міру і бяспекі на планеце, а таксама ў садзейнічанні глабальнаму развіццю і росквіту. У гэтым заключаецца адказнасць Кітая і ЗША як дзвюх буйных дзяржаў.

Лідар КНР заявіў, што вызначаць кітайска-амерыканскія адносіны з пункту гледжання стратэгічнага саперніцтва і разглядаць Кітай як асноўнага саперніка і найбольш сур’ёзную доўгатэрміновую пагрозу азначала б няправільнае разуменне двухбаковых адносін і развіцця Кітая, якое ўвяло б у зман народы дзвюх краін і міжнародную супольнасць. Бакі павінны падтрымліваць кантакты на ўсіх узроўнях і эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя каналы сувязі для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.Прызнаючы шматлікія праблемы, з якімі сутыкаецца сусветная эканоміка, старшыня Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць падтрымліваць кантакты па такіх важных пытаннях, як каардынацыя макраэканамічнай палітыкі, падтрыманне стабільнасці глабальных вытворчых ланцужкоў і ланцужкоў паставак, а таксама абарона глабальнай энергетычнай і харчовай бяспекі. Спробы раз’яднаць або разарваць ланцужкі паставак насуперак асноўным законам не дапамогуць стымуляваць эканоміку ЗША і толькі зробяць сусветную эканоміку больш уразлівай. Абодва бакі павінны працаваць над дээскалацыяй напружанасці рэгіянальных «гарачых кропак», дапамагчы як мага хутчэй пазбавіць свет ад пандэміі каранавіруса новага тыпу, знізіць рызыку стагфляцыі і рэцэсіі, а таксама падтрымліваць міжнародную сістэму, цэнтрам якой з’яўляецца ААН, і міжнародны парадак, заснаваны на міжнародным праве.

Сі Цзіньпін падрабязна выклаў прынцыповую пазіцыю КНР па тайваньскім пытанні. Ён падкрэсліў, што гістарычныя дэталі тайваньскага пытання вельмі ясныя, таксама як факт і статус-кво, якія заключаюцца ў тым, што абодва бакі Тайванскага праліва належаць КНР. Тры сумесныя кітайска-амерыканскія камюніке ўвасабляюць палітычныя абавязацельствы, узятыя на сябе абодвума бакамі, а прынцып аднаго Кітая з’яўляецца палітычнай асновай адносін КНР і ЗША. Кітай рашуча выступае супраць сепаратысцкіх крокаў у напрамку «незалежнасці Тайваня» і ўмяшання знешніх сіл, не пакідаючы прасторы для сіл «незалежнасці Тайваня» ў якой бы там ні было форме. Пазіцыя ўрада і народа Кітая па тайваньскім пытанні паслядоўная, рашучая абарона нацыянальнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны з’яўляецца цвёрдай воляй больш за 1,4 мільярда кітайцаў. Грамадская думка не можа ігнаравацца. Тыя, хто гуляе з агнём, загінуць ад яго. Спадзяемся, што ЗША будуць цвяроза глядзець на гэта, адзначыў лідар кітайскай дзяржавы, дадаўшы, што ЗША трэба выконваць прынцып аднаго Кітая і тры сумесныя камюніке як на словах, так і на справе.

Джо Байдэн заявіў, што свет перажывае крытычны момант. Супрацоўніцтва ЗША і КНР прыносіць карысць не толькі двум народам, але і народам усіх краін. ЗША спадзяюцца захаваць адкрытай лінію сувязі з Кітаем, каб палепшыць паразуменне і пазбегнуць няправільнага ўспрымання і пралікаў, а таксама будуць працаваць з Кітаем у галінах, у якіх інтарэсы дзвюх краін супадаюць, і ў той жа час належным чынам рэгуляваць рознагалоссі. Ён зноў пацвердзіў, што палітыка аднаго Кітая ў ЗША не змянілася і не зменіцца, і што ЗША не падтрымліваюць «незалежнасць Тайваня».

Кіраўнікі дзвюх краін абмяняліся думкамі па розных пытаннях, у тым ліку наконт украінскага крызісу. Старшыня Сі Цзіньпін пацвердзіў прынцыповую пазіцыю Кітая.
Кіраўнікі дзяржаў расцанілі гутарку як шчырую і глыбокую. Яны пагадзіліся заставацца на сувязі і даручылі рабочым групам абедзвюх краін падтрымліваць кантакты і супрацоўніцтва.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.