Вы тут

Чарговы этап Беларускай лёгкаатлетычнай лігі праходзіць у Мінску


Беларускія лёгкатлеты правяраюць свае сілы напярэдадні аднаго з важнейшых стартаў сезона — Чэмпіяната Рэспублікі Беларусь. На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы праходзяць адкрытыя спаборніцтвы «Прызы РЦАП». Гэты турнір стаў адзінаццытым этапам Беларускай лёгкаатлетычнай лігі.


У першы дзень турніру Раман Валодзькін трэці раз за сезон аднавіў рэкорд Беларусі сярод юніёраў на дыстанцыі 400 метраў — 46.26 секунд. У сектары для кідання ядра Алена Дубіцкая паказала вынік сусветнага ўзроўню — 19.29 метраў. Лепшым у гэтым сектары стаў і Алег Тамашэвіч, які закінуў снарад на 20.13 метраў. Малатабоец Аляксандр Шымановіч здзейсніў заключны кідок на адзнаку 77.16 м. Алена Собалева адправіла снарад на 69.28 м. У сектары для скачкоў у вышыню Карына Дзямідзік узяла вышыню ў 1.91, а Максім Недасекаў — у 2.28. Асабістым дасягненнем на 800-метроўцы вызначыўся Ілля Карнавухаў, які пераадолеў два кругі па стадыёне за 1:47.19. Арцём Гурын (7.65 м) і Анастасія Мірончык-Іванава (6.35 м) перамаглі ў сектары для скачка ў даўжыню.

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы пройдзе з 16 па 18 жніўня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама». Свае здольнасці падчас турніру пакажуць лепшыя лёгкаатлеты краіны. Аднак прыняць удзел у спаборніцтвах можа кожны жадаючы. Па традыцыі, у рамках чэмпіянату адбудзецца аматарскі забег на дыстанцыю 10000 метраў. Аматарскі забег адбудзецца 16 жніўня. Жанчыны выйдуць на старт у 18.50, мужчыны прымуць эстафету ў 19.50. У спаборніцтве могуць узяць удзел бегуны, якія дасягнулі 16 гадоў на дату правядзення. Каб трапіць у пул тых, хто стартуе, неабходна зарэгістравацца на сайце Беларускай лёгкай атлетыкі і аплаціць стартавы ўзнос — 40 BYN.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.