Вы тут

Дзень беларускага пісьменства збярэ амаль 100 літаратараў з усёй краіны


Саюз пісьменнікаў Беларусі актыўна ўдзельнічае ў складанні агульнай праграмы маючага адбыцца Дня беларускага пісьменства. Свой удзел пацвердзілі амаль 100 пісьменнікаў з усёй краіны. Рыхтуецца шмат мерапрыемстваў, якія найперш будуць звязаны з прэзентацыяй беларускага мастацкага слова, паведамілі ў Мінінфарме.


Фота: БелТА.

«Напярэдадні свята, 2 верасня, у Мінску пройдзе круглы стол беларускіх і замежных аўтараў. У Добруш на фестываль плануем прывезці майстроў слова, якія выступяць перад жыхарамі горада, гасцямі свята, раскажуць аб сваёй творчасці», — расказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч.

Прадугледжаны і розныя сюрпрызы. «Пакуль не будзем шмат гаварыць аб гэтым. Скажу толькі, што пісьменнікі пакажуць не толькі сваё прафесійнае майстэрства, але і спартыўнае», — дапоўніў ён.

На адкрытых пляцоўках фестывалю будуць шырока прадстаўлены не толькі творы беларускіх аўтараў, але і літаратура, выдадзеная за апошні час у краіне.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.