Вы тут

Фермеры Сіньцзяна зарабляюць на ружах


Павет Керыя, які знаходзіцца на адлегласці каля 1400 кіламетраў ад горада Урумчы, адміністрацыйнага цэнтра Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (Паўночна-Заходні Кітай), на паўднёвай ускраіне найбуйнейшай кітайскай пустыні Такла-Макан, мае доўгую гісторыю вырошчвання руж, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як паведаміў сакратар парткама павета Керыя Дун Яньцзюнь, у зараз агульная плошча пасадкі руж у павеце складае больш за 40 тысяч му (2,66 тысячы гектараў). Ён адзначыў, што гэтыя кветкі не толькі ўпрыгожваюць наваколле, але і з’яўляюцца важным каналам для павелічэння даходу фермераў.

Як падзяліўся Айзезі Турхон, дырэктар адной з дэманстрацыйных плантацый руж, кожнае му (0,07 га) руж прыносіць даход 3000-4000 юаняў (446-595 долараў). Вырошчванне кветак садзейнічае занятасці насельніцтва. Генеральны дырэктар біятэхналагічнай кампаніі «Гуймі» Гаа Хаін адзначыла, што з моманту заснавання ў 2021 годзе яе кампанія дапамагла мясцовым фермерам зарабіць звыш 50 мільёнаў юаняў (7,45 млн. долараў), прыцягнуўшы іх да пасадкі, догляду і збору раслін.

Апроч вырошчвання ў павеце таксама актыўна развіваецца індустрыя па перапрацоўцы кветак. Мясцовыя прадпрыемствы з пялёсткаў руж вараць варэнне, гатуюць смажаныя аладкі наан і пернікі, а таксама вырабляюць эфірны алей, маскі, туалетнае мыла і іншыя прадметы паўсядзённага ўжытку.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».