Вы тут

Беларуская тэматыка разглядаецца на аснове фэйкаў і дэзінфармацыі


У Сенат Кангрэса ЗША унесены праект рэзалюцыі па Беларусі. Амерыканскія заканадаўцы ў чарговы раз у парушэнне Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый груба ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь, выстаўляюць бяздоказныя абвінавачанні ў яе адрас.


Амерыканскім сенатарам даўно трэба засвоіць, што суверэнітэт і незалежнасць — няўхільныя для беларускага народа каштоўнасці, і ў гэтых пытаннях ніколі не будзе кампрамісу.

Наша краіна — актыўны ўдзельнік інтэграцыйных эканамічных праектаў, донар бяспекі ў рэгіёне — заўсёды праводзіла і праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку.

Недапушчальна, што беларуская тэматыка неправамерна разглядаецца ў Сенаце ЗША на аснове адкрытых фэйкаў і дэзінфармацыі.

Краіне, якая пастаянна імкнецца навязваць усім свае праваабарончыя практыкі, міжнародная супольнасць павінна нарэшце ўказаць на наяўнасць праблем, якія востра стаяць у амерыканскім грамадстве, у тым ліку ў сферы захавання правоў чалавека — пераслед апанентаў дзеючай улады, разгул насілля з боку паліцыі, невыкананне прынцыпаў справядлівага судовага разбиральніцтва, найбольшая ў свеце колькасць выпадкаў заражэння і смерці ад COVID-19.

У ментарскіх спробах «навучыць жыццю» іншыя дзяржавы амерыканскаму палітычнаму істэблішменту стала не да сваіх грамадзян, іх праблем і клопатаў. Сенатары ЗША ва ўпор не заўважаюць пагрозу ўнутранага крызісу, які разрастаецца, дэманструючы ў сваёй палітыцы поўную адарванасць ад рэальных запатрабаванняў амерыканскага народа, абсалютную няздольнасць разумець яго патрэбы.

Заклікаем амерыканскіх заканадаўцаў спыніць умяшанне ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь, спыніць злачынную дзейнасць па прымяненні аднабаковых незаконных санкцый, якія парушаюць міжнароднае права, і засяродзіцца на вырашэнні праблем свайго народа.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.