Вы тут

Лукашэнка: Гэта наша шчасце, што мы выбудавалі добрыя адносіны з КНР


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі Юрыем Сянько. Гэтую пасаду ён займае з 2020 года. «Вы прапрацавалі дастаткова, і вы бачыце нейкія дадатковыя нашы магчымасці ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Па словах кіраўніка дзяржавы, асаблівую ўвагу трэба звярнуць на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і крэдытна-фінансавы складальнік. «Трэба паглядзець, дзе нам яшчэ паднапружыцца і папрацаваць сур’ёзна для таго, каб асабліва ў гэты момант не страціць тэмпы. Таму што дынаміка была добрая — і гандлю, і інвестыцыйная. Натуральна, ва ўмовах санкцый і Кітай можа асцерагацца, баяцца нейкіх крокаў: людзі вельмі акуратныя, асцярожныя. Тым не менш гэта наша шчасце, што мы выбудавалі добрыя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай», — заявіў ён. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кітайцы заўважна дапамагалі беларусам. І зараз назіраецца прыстойны прырост тавараабароту, назіраюцца новыя магчымасці. І беларускі бок можа дадаць на кітайскам напрамку. «Я часта Сі Цзіньпіну казаў: калі гэты вялізны кітайскі лакаматыў зачэпіць дадатковы вагон у аб’ёме Беларусі, дык нават не заўважыць, што там нешта прычапілася. Такая гіганцкая эканоміка. Добра, што ў нас склаліся такія ў галіне дыпламатыі, палітыкі адносіны. Ды і асабістыя адносіны ў мяне і з сям’ёй Сі Цзіньпіна, і з ім вельмі добрыя», — сказаў Прэзідэнт. 

Юрый Сянько адзначыў, што Беларусь і Кітай дэманструюць поўнае разуменне, супрацоўнічаючы на ўсіх міжнародных пляцоўках. «У галіне эканамічных адносін я прыходжу да высновы, і відаць па настроях нашых беларускіх прадпрыемстваў, у нас ўнікальныя магчымасці для таго, каб нарасціць тэмпы працы з Кітаем. Гэта, уласна, і робіцца апошнія сем гадоў з моманту абвяшчэння Кітаем ініцыятывы „Пояс і шлях“. Гэта быў сур’ёзны штуршок, калі Беларусь далучылася да гэтай ініцыятывы і актыўна пачала працаваць з Кітаем», — заявіў ён.

Яшчэ адным праектам, які даў імпульс для развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі, стаў індустрыяльны парк «Вялікі камень». Істотны ўплыў аказалі і дамоўленасці лідараў Беларусі і Кітая аб правядзенні Года рэгіёнаў, а таксама дырэктыва Прэзідэнта аб развіцці двухбаковых адносін з КНР «Для Кітая гэта вельмі важны сігнал па тым пытанні, як Беларусь ставіцца да Кітая і якія нашы стратэгічныя намеры», — звярнуў увагу Юрый Сянько.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.