На полі, якое належыць ААТ «Тураўшчына», каля вёскі Рычча Жыткавіцкага раёна жнуць авёс. Камбайнёр аддзялення «Знаменка» Іван Кузьміч летась быў найлепшым у сваёй гаспадарцы і ў раёне. Сёлета здаваць лідарскія пазіцыі ён не збіраецца. Хаця паспрачацца з ім за званне лепшага калегі могуць. Напрыклад, Міхаіл Бабарыка або Віталь Сімончык. За ходам уборкі сочыць вядучы аграном гаспадаркі Віталь Саскевіч. А ўвогуле, у «Тураўшчыне» ужо зжалі чвэрць пасеяных збожжавых.
Фота Віктара ДРАЧОВА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.