Вы тут

Найважнейшае пытанне — кадравае забеспячэнне галіны


Пытанні падрыхтоўкі да 2022/2023 навучальнага года абмеркавалі на калегіі ў Міністэрстве адукацыі.


Фота: pixabay.com

«Гатоўнасць устаноў адукацыі да новага навучальнага года — не толькі правядзенне бягучага рамонту, абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай і навучальнай базы, хоць і гэта немалаважна. Мы павінны казаць аб аб'ёмах фінансавання на падрыхтоўку да навучальнага года. Найважнейшае пытанне, якое ўсіх датычыцца, — кадравае забеспячэнне галіны. Сёння створаны ўсе ўмовы для таго, каб мы прыцягвалі матываваных зацікаўленых маладых людзей у прафесію педагога, — падкрэсліў у сваім выступленні міністр адукацыі Андрэй Іванец. — Яшчэ адно важнае пытанне — удасканаленне выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі. Ва ўсе аблвыканкамы ўжо накіраваны крытэрыі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Вызначаны адпаведныя дамены, індэксы, субіндэксы, якія ахопліваюць фактычна ўсе сферы: і сямейную палітыку, і здароўе, і патрыятычнае выхаванне, і ўдзел у грамадска-палітычным жыцці, і інфармацыйнае поле. Менавіта па гэтых крытэрыях будзе ацэньвацца дзейнасць усіх суб'ектаў рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі».

Члены калегіі абмеркавалі таксама пытанні ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, заканчэння прыёмнай кампаніі на бюджэтныя месцы ў ВНУ, пытанні мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў і шмат іншага. «Налета мы павінны выйсці на наступныя лічбы мэтавай падрыхтоўкі — да 60 працэнтаў па ўсіх спецыяльнасцях», — праінфармаваў прысутных міністр.

У новым навучальным годзе ў краіне будуць функцыянаваць 2866 устаноў дашкольнай адукацыі на 436,3 тысячы месцаў, 2901 дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая рэалізоўвае адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, 237 устаноў спецыяльнай адукацыі, 1682 спецыяльныя групы і 1979 груп інтэграванага навучання і выхавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі, 170 спецыяльных класаў і 5295 класаў інтэграванага навучання і выхавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, 3601 пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Ахоп спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай складае 99,9 працэнта.

Плануецца, што 1 верасня колькасць выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі складзе каля 390,9 тысячы чалавек, вучэбныя заняткі пачне каля 1 мільёна 85 тысяч навучэнцаў, у тым ліку 115 тысяч першакласнікаў.

У 2022 годзе плануецца будаўніцтва 13 устаноў дашкольнай адукацыі на 2275 месцаў. З іх па стане на 20 ліпеня ўведзена ў эксплуатацыю дзве ўстановы на 280 месцаў.

Таксама запланаваны ўвод чатырох устаноў агульнай сярэдняй адукацыі агульнай магутнасцю 2682 месцы.

Да новага навучальнага года будуць выдадзены 44 навучальныя дапаможнікі для ўстаноў адукацыі, якія рэалізоўваюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

Завяршыўся пераход школы на новыя навучальныя праграмы. Унясенне змяненняў у іх ажыццяўляецца з улікам практыкі іх прымянення.

У дапамогу органам кіравання адукацыяй, адміністрацыі ўстаноў адукацыі і настаўнікам-прадметнікам Міністэрствам адукацыі падрыхтаваны інструктыўна-метадычныя пісьмы аб асаблівасцях арганізацыі адукацыйнага працэсу, якія размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі і на Нацыянальным адукацыйным партале.

На калегіі абмяркоўвалася таксама падрыхтоўка да новага навучальнага года ўстаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі дзяцей і дарослых.

У новым навучальным годзе ў краіне будуць функцыянаваць 42 дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі, а таксама восем устаноў вышэйшай адукацыі прыватнай формы ўласнасці. На ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі — 122 установы і 110 устаноў — на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

На сённяшні дзень ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі створаны 52 рэсурсныя цэнтры. На іх базе ў адукацыйны працэс укараняюцца сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, прымяняюцца найноўшыя сродкі навучання і абсталяванне.

У рамках работы па ўдасканаленні вучэбна-метадычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых і абнаўленні зместу адукацыйных праграм з пачатку 2022 года перагледжана і зацверджана 27 адукацыйных стандартаў перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў і 18 тыпавых вучэбных планаў па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі.

Адна з задач развіцця ўсёй сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі — аператыўнае кіраванне працэсам аптымізацыі за кошт магчымага аб'яднання рэсурсаў аднапрофільных і шматпрофільных устаноў. На сённяшні дзень у Беларусі дзейнічаюць 264 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Спецыялісты Міністэрства адукацыі звярнулі ўвагу кіраўнікоў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на неабходнасць узважанага падыходу да арганізацыі работы аб'яднанняў па інтарэсах у новым навучальным годзе і вывучэння запатрабаванасці адкрыцця тых ці іншых аб'яднанняў па інтарэсах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?