Вы тут

Эфектыўнае цэнаўтварэнне і выключэнне дрэнных пасрэдніцкіх схем


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння наведаў Беларускую ўніверсальную таварную біржу і азнаёміўся з яе работай у сферы імпартазамяшчэння, перадае БелТА.


«Неабходна, па-першае, забяспечыць бесперабойнае задавальненне патрэбнасцей нашых вытворцаў, насычэнне спажывецкага рынку, распаўсюджванне нашых тавараў на знешнія рынкі і пры гэтым дабіцца эфектыўнага цэнаўтварэння і выключэння нядобрасумленных пасрэдніцкіх схем. Таму Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапанавала паглядзець вопыт Беларускай універсальнай таварнай біржы, якая дабілася пэўных поспехаў у кожным з абазначаных напрамкаў», — сказаў Раман Галоўчанка.

Кіраўніку беларускага ўрада далажылі аб рабоце БУТБ у названых сферах і рэзервах па развіцці імпартазамяшчэння, спалучэнні біржавых механізмаў Беларусі і іншых краін — удзельніц ЕАЭС. Таксама абмяркоўвалася, ці ёсць перспектывы для шырокага транснацыянальнага задзейнічання механізма біржавога гандлю, у першую чаргу ў рамках Саюзнай дзяржавы.

У маі Беларуская ўніверсальная таварная біржа запусціла новы інструмент для бізнесу — пляцоўку імпартазамяшчэння. «Ідэя яе стварэння нарадзілася ў адказ на санкцыйны націск на нашу краіну. І сёння яе роля ў эканоміцы нашай дзяржавы проста неацэнная. Яна мае шэраг пераваг, напрыклад, аўтаматычна падбірае прапановы ў адказ на запатрабаванні пакупнікоў па тых таварах, якія мы сёння не можам набыць, напрыклад, у краінах Еўрапейскага саюза, Амерыкі. Прапановы па замяшчэнні гэтага імпарту знаходзяцца як у нашай краіне, так і ў дружалюбных — РФ і іншых краінах СНД, Кітаі і іншых дзяржавах Азіі. Суб’екты гаспадарання, карыстаючыся гэтай пляцоўкай, могуць хутка і з выгадай падабраць неабходны тавар, які яны раней куплялі ў іншым месцы», — адзначыў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, праводзіцца работа для таго, каб вытворцы з Беларусі і іншых дзяржаў рэгістраваліся і прапаноўвалі свае тавары. «На адзін запыт можа прыпадаць да 10-20 прапаноў аналагічных тавараў з дружалюбных краін. Там адразу ўсе характарыстыкі пазначаны — і цана, і аб’ём, і ўпакоўка, і іншае», — адзначыў міністр.

«Акрамя таго, можна і размясціць заказ на вытворчасць. Значыць, калі неабходны нейкі тавар, заказ размяшчаецца ў спецыяльным сектары. Вытворцы бачаць канкрэтны запыт на імпартазамяшчальную прадукцыю і могуць пад яго наладзіць свае праграмы вытворчасці», — дадаў кіраўнік МАРГ.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».