Вы тут

Каляндар стрыжкі валасоў на жнівень


3 жніўня, серада. У гэты дзень стрыжка парадуе вас, валасы стануць мацнейшымі і больш прыгожымі. З дапамогай новай прычоскі можна значна амаладзіць сваю знешнасць.


Фота: pixabay.com

4 жніўня, чацвер. Сёння можна стрыгчы валасы, калі хочаце дадаць аб'ёму прычосцы. Але не рабіце рэзкіх змен, хай майстар стрыжэ вас як звычайна, інакш ёсць рызыка, што новая форма вам не спадабаецца, прынамсі адразу.


5 жніўня, пятніца. Для прыцягвання пазітыўнай энергіі злёгку падразаем кончыкі валасоў і выпростваем кучары.


6 жніўня, субота. Дзень для стрыжкі зусім нейтральны, яна ні на што не будзе ўплываць.


7 жніўня, нядзеля. Сёння стрыжка вельмі спрыяльная — дапаможа захаваць жыццёвую энергію і зберажэ вас ад марнавання сіл на крыўды і расчараванні.


8 жніўня, панядзелак. Можна стрыгчы валасы, але не вельмі коратка. Стрыжка прыцягне энергію здароўя і грошай. Каб палепшыць дабрабыт, афарбуйце валасы ў свой прыродны колер.


9 жніўня, аўторак. Добры дзень для новай і смелай стрыжкі, пра якую вы даўно марылі.


10 жніўня, серада. Сённяшні дзень лепш выкарыстоўваць для стварэння экстравагантных і крэатыўных стрыжак.


11 жніўня, чацвер. Стрыжка дапаможа атрымаць вялізны паток энергіі. Прычоска захаваецца надоўга. Афарбоўванне валасоў — толькі ў цёмныя тоны.


12 жніўня, пятніца. Лепш адкласці візіт у салон, а таксама ўсе маніпуляцыі з валасамі, пакіньце валасы сёння ў спакоі.


13 жніўня, субота. Стрыжка прынясе толькі негатыў, дачакайцеся больш удалага дня. Афарбоўванне не атрымаецца, ад яго таксама ўстрымайцеся. Расчэсвайце валасы сёння як мага часцей.


14 жніўня, нядзеля. Стрыжка валасоў вельмі непажаданая. Можна заняцца аднаўленнем валасоў з дапамогай прыродных кампанентаў: травяных настояў і масак.


15 жніўня, панядзелак. Дзень не прызначаны для стрыжкі, прычоска вам не спадабаецца. Час ідэальна падыходзіць для хатняга догляду за валасамі, а таксама салонных працэдур (ламініраванне, кератынавае аднаўленне і іншае).


16 жніўня, аўторак. У гэты дзень лепш не стрыгчыся і не афарбоўваць валасы, бо вынік можа засмуціць.


17 жніўня, серада. Выдатны дзень для новай прычоскі. Валасы будуць адрастаць раўнамерна і лёгка ўкладвацца.


18 жніўня, чацвер. Гэты перыяд для стрыжак лічыцца нейтральным. Рост валасоў можа значна прыпыніцца, але яны могуць стаць мацнейшымі.


19 жніўня, пятніца. Нядрэнны дзень для стрыжкі: ёсць усе шанцы, што яна дапаможа ўмацаваць іх, зробіць гусцейшымі і больш здаровымі. Выбірайце класіку і лепш не эксперыментуйце, бо эксперыменты могуць аказацца няўдалымі.


20 жніўня, субота. Удалы дзень для поўнай змены вобраза. Стрыжка ў гэты дзень цягне за сабой ачышчэнне арганізма, пазбаўленне ад негатыўных эмоцый.


21 жніўня, нядзеля. Калі ў вас ломкія, бляклыя і вельмі тонкія валасы, абстрыжыце іх сёння, каб зрабіць больш жорсткімі і густымі. Але будзьце асцярожныя, стрыжка можа паўплываць на адносіны з супрацьлеглым полам. І ўплыў гэты, магчыма, будзе не самым лепшым. Рост валасоў замарудзіцца, але карані ўмацуюцца.


22 жніўня, панядзелак. Час адпачынку для валасоў, дайце ім пабыць натуральнымі, пры сухасці і ломкасці займіцеся ўмацавальнымі маскамі.


23 жніўня, аўторак. Стрыжку планаваць не варта, можна рабіць працэдуры па доглядзе і афарбоўку валасоў натуральнымі фарбавальнікамі.


24 жніўня, серада. Можна стрыгчы валасы, праводзіць эксперыменты, кардынальна мяняць даўжыню і колер. Стрыжка ў гэты дзень зробіць валасы больш паслухмянымі, скароціць выпадзенне і падорыць вялізную колькасць жыццёвай энергіі.


25 жніўня, чацвер. Стрыжка сёння вельмі спрыяльная — яна ўзніме настрой і прыцягне пазітыўную энергію.


26 жніўня, пятніца. Цудоўны дзень для паходу да майстра і работы са знешнасцю. Стрыжка атрымаецца ідэальнай, колер валасоў парадуе.


27 жніўня, субота. Нейтральны дзень для стрыжкі валасоў.


28 жніўня, нядзеля. Спрыяльны дзень для наведвання цырульні. Стрыжка зробіць валасы прыгожымі, пышнымі і шаўкавістымі.


29 жніўня, панядзелак. Нейтральны дзень для стрыжкі валасоў. Затое яны адрастаюць хутчэй, чым на ўбываючы месяц.


30 жніўня, аўторак. Выдатны дзень, для таго каб зрабіць новую прычоску. У вас ёсць вялікі шанц не толькі змяніцца да непазнавальнасці, але і памаладзець на некалькі гадоў.


31 жніўня, серада. Гэты час можна лічыць вельмі спрыяльным для наведвання салона прыгажосці. Змена вобраза дапаможа вам стаць больш упэўненымі ў сабе, ды і на фінансах і рабочых момантах такая змена іміджу зможа адбіцца вельмі станоўча.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.