У жніўні для Авенаў адкрыюцца неверагодныя перспектывы ў плане творчасці, усю сваю энергію варта накіроўваць менавіта ў гэтае рэчышча. Таксама жнівень — цудоўны месяц для сямейнага вольнага часу. Будзеце шмат часу праводзіць з сям'ёй, і гэты час акажацца плённым. Пазітыўна складваюцца адносіны і з другой палоўкай, а ў каго яе няма — магчыма лёсавызначальная сустрэча. Верагодныя паездкі, нават далёкія, працяглыя, хоць і верагоднасць турыстычных вандровак на выхадныя таксама высокая. Можна чакаць змены ў побыце, якія зробяць паўсядзённае жыццё больш шчаслівым і гарманічным. У цэлым канец лета ўдалы.
Перыяд асабліва спрыяльны для дзелавой актыўнасці. Будзеце ўдзельнічаць у важных перамовах, уводзіць новае ў свой бізнес і атрымліваць задавальненне ад таго, чым займаецеся. Жнівень можа стаць перыядам даследавання сваіх пачуццяў, самарэфлексіі. Таксама гэты месяц будзе спрыяльны для вырашэння канфліктаў і наладжвання цёплых, даверных адносін са сваёй другой палоўкай. З-за павышанай фізічнай актыўнасці могуць абвастрыцца хранічныя захворванні ці нават з'явіцца новыя. Старайцеся своечасова звяртацца да ўрача, не зацягваць з візітам пры ўзнікненні першых сімптомаў.
Вялікая верагоднасць актыўных зносін. Магчымыя частыя паездкі, у асноўным дзелавыя камандзіроўкі, магчыма, і за мяжу, але непрацяглыя. Вялікую ўвагу будзеце ўдзяляць справам любоўным, бо яны зараз гэтага патрабуюць. Адзінокія могуць сустрэць свайго чалавека ў жніўні і завязаць з ім працяглыя адносіны. Магчымы не толькі дзелавыя паездкі, але і невялікі водпуск з сям'ёй. Звярніце ўвагу на сваё здароўё, могуць нагадаць пра сябе хранічныя хваробы.
Гараскоп прадказвае вырашэнне фінансавых праблем. Але трэба быць гатовым да таго, што выдаткі могуць часова ўзрасці, аднак старанная праца дапаможа з гэтым справіцца і нарасціць прыбытак. Зможаце працаваць над рознымі задачамі адначасова і эфектыўна іх вырашаць. У адносінах будзеце шанаваць стабільнасць, ацэніце дапамогу свайго партнёра. Адзінокія могуць сустрэць другую палоўку. Здароўе рызыку крыху падкачаць, будуць прыступы моцнай стомленасці. Трэба больш бавіць час на свежым паветры.
Зоркі прадказваюць адраджэнне: і ў асобасным, і ў прафесійным плане. Час для вырашэння пытанняў, звязаных са знешнім выглядам, самавыяўленнем. Усё мінулае зараз можаце пакінуць ззаду. Жнівень будзе добрым перыядам, каб прааналізаваць свой прыбытак, грашовыя паступленні і даходнасць бізнесу, паспяховасць працы ў цэлым. Варта больш рацыянальна падыходзіць да фінансаў. Будзеце настолькі занятыя ў жніўні, што не застанецца часу зважаць на нейкія дробныя захворванні. І ўсё ж выяўляйце разважлівасць, не дапускайце ўскладненняў у нязначных хваробах.
Варта сканцэнтравацца на тым, што будзе падказваць падсвядомасць. Менавіта ў жніўні могуць зноўку патурбаваць старыя праблемы, якія трэба вырашыць і рухацца далей. Розум будзе працаваць неверагодна ажыўлена, усе хады будуць пралічвацца наперад. Магчыма, давядзецца мець справу з фінансамі іншых людзей, камусьці з блізкіх можа спатрэбіцца ваша рада па фінансавай адукаванасці. Не выключаны нестандартныя сітуацыі, напрыклад, зносіны з юрыстам, падатковай інспекцыяй. Трэба быць асцярожнымі з колючымі прадметамі, агнём, электрапрыборамі, быць асабліва ўважлівымі за рулём.
Зоркі прадказваюць выдатны час для прафесійнага развіцця і працоўных калабарацый. Але нельга забываць пра свае асабістыя патрэбы, варта вылучыць час для сябе, разабрацца ва ўласных думках і жаданнях. Не выключана, што са звычайнага сяброўства можа паўстаць рамантычнае пачуццё. Захочацца змяніць свой звыклы распарадак дня, атрымаць новыя ўражанні. Здароўе не падкачае, але будзьце асцярожныя: ёсць рызыка атрымання траўмы.
Гараскоп прадказвае скачок па кар'ернай лесвіцы. Асабістае жыццё адыдзе на другі план, увесь час — рабоце. Другая палоўка не пакрыўдзіцца, наадварот, нават можа неяк паспрыяць прасоўванню па кар'еры: дасць важную параду, забяспечыць пратэкцыю. Адзінокія Скарпіёны маюць шанц сустрэць свой лёс: верагодныя адносіны з чалавекам, які займае высокую пасаду. Ёсць верагоднасць няшчаснага выпадку, атрымання траўмы, магчымая нават хірургічная аперацыя.
Давядзецца сустрэцца з пэўнымі цяжкасцямі: будзеце шукаць сэнс жыцця, сутыкняцеся з неразуменнем партнёра, прыйдзецца разбірацца з фінансамі. Але Стральцы як ніхто ўмеюць вырашаць складаныя праблемы ў крытычных сітуацыях, яны не дапускаюць бяздзейнасці. Магчыма, пойдзеце зноў вучыцца, каб асвоіць новую, больш запатрабаваную на рынку прафесію. Магчымыя пэўныя складанасці ў зносінах з партнёрам: недахоп даверу і нежаданне паказаць уласную ўразлівасць. Бліжэй да сярэдзіны месяца гэтая сітуацыя ўляжацца. Будзеце ўспрымальныя да інфекцыйных захворванняў — не дапусціць хваробы дапаможа здаровы лад жыцця.
Захочацца зразумець уласную прыроду і сілы. Дрэнна будзе пераносіцца адзінота. Над адносінамі з партнёрам трэба будзе добра папрацаваць: негатыўныя эмоцыі і таемныя крыўды могуць стаць тым багажом, які прывядзе да дэструктыўных паводзін. Асабліва трэба трымаць эмоцыі пад кантролем у другой палове месяца. Спрыяльны час, каб займацца актыўнымі відамі спорту, але трэба адэкватна ацэньваць узровень сваёй падрыхтоўкі для прафілактыкі траўмаў.
Чым бы вы ні займаліся, увага будзе прысвечана пераважна зносінам з іншымі: ці ідзе гаворка аб працы, бізнесе або асабістым жыцці. Будзеце вельмі ўважлівыя да свайго партнёра, пачуцці лепш выяўляць падарункамі, знакамі ўвагі, словамі кахання. Вы зможаце вывесці свае адносіны на больш высокі ўзровень і нават узяць шлюб. Адзінокія Вадалівы могуць сустрэць у жніўні свой лёс. Неабходна быць уважлівымі да харчавання, асабліва калі ёсць праблемы з органамі ЖКТ.
Будзеце сканцэнтраваны пераважна на працы. Гэта добры перыяд для таго, каб прыцягнуць новых дзелавых партнёраў, развіваць новыя праекты, праявіць сябе як каштоўны супрацоўнік. У каханні будзеце аддавацца эмоцыям напоўніцу, станеце больш клапаціцца пра сваю другую палоўку, усяляк ёй дапамагаць. Варта ўдзяляць больш увагі лёгкім, магчымыя захворванні, звязаныя з імі. Таму пры першых сімптомах, напрыклад кашлі, звяртайцеся да ўрача.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?