Вы тут

Спартакіяду дэпутатаў у Кіраўску прысвяцілі Году гістарычнай памяці


Спаборніцтвы праходзілі ў Кіраўску ў мінулыя выхадныя, якраз у тыя дні, калі ў раёне віншавалі першых тысячнікаў — малады экіпаж стрыечных братоў Андрэя і Сяргея Драздоў. Гэта таксама падтрымлівала баявы дух. Адметна, што браты прымалі віншаванні прыкладна ў адзін і той жа час, як і пераможцы сярод дэпутатаў.


Нездарма кажуць, што думкі матэрыяльныя. А калі аб перамозе думае адначасова некалькі чалавек, яна абавязкова здараецца. На гэты раз у Спартакіядзе брала ўдзел і каманда Маладзёжнага парламента. Больш вопытныя калегі адзначылі, што калі такі пасыл ідзе ад моладзі, то хутка займацца спортам стане модна яшчэ са школы.

— І мы вельмі спадзяёмся, што гэта спраўдзіцца і ў спартыўных секцыях не будзе недахопу ў жадаючых іх наведваць, — падкрэсліў падчас цырымоніі адкрыцця старшыня пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Васіль Мазурык, які павітаў удзельнікаў ад імя дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці. «Спорт — найважнейшы складнік жыцця большасці жыхароў Падняпроўскага краю, у тым ліку і нас, дэпутатаў, — адзначыў ён. — А калі свае спартыўныя здольнасці дэманструюць прадстаўнікі Маладзёжнага парламента, гэта сведчанне таго, што сярод моладзі стала модна быць спартыўнымі і весці здаровы спосаб жыцця. І гэта толькі на карысць усім, бо ўдзел у спартыўных паядынках загартоўвае характар, выхоўвае камандны дух і натхняе на вынік.

Спартыўная эстафета і лёгкая атлетыка, першынство па падцягваннях і скачках на скакалцы, настольны тэніс і шашкі, таварыскі матч па валейболе і конкурс «Трапны футбаліст» — дэпутаты дэманстравалі свае здольнасці па шматлікіх кірунках. Прычым не толькі па спартыўных. Гэтым разам народныя абраннікі паказалі сябе яшчэ і ў якасці артыстаў, ад чаго Спартакіяда толькі выйграла, бо ўдзельнікі падышлі да такой справы не з меншай адказнасцю. Прапрацавалі нумары, знайшлі касцюмы.

Як трапна адзначыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, Спартакіяда насамрэч дапамагае ў нефармальнай абстаноўцы лепш даведацца адзін пра аднаго і не толькі рэалізаваць свой спартыўны і творчы патэнцыял, але і сфарміраваць сапраўдную каманду, якая зможа перамагаць на карысць вобласці і нашай любімай краіны і ў рабоце на месцах.

Па выніках спаборніцтваў абсалютным пераможцам у агульнакамандным заліку сталі прадстаўнікі Магілёўскага гарсавета дэпутатаў. На другім месцы — каманда Магілёўскага райсавета і на трэцім — Клічаўскага. А вось у мастацкай самадзейнасці роўных не было камандзе з Кіраўскага раёна. Свята атрымалася цёплым і душэўным. Асаблівасць дэпутацкай Спартакіяды: яна ніколі не праводзіцца ў адным і тым жа месцы, а перамяшчаецца па ўсёй вобласці. Гэта дае ўдзельнікам магчымасць не толькі прадэманстраваць свае спартыўныя здольнасці, але яшчэ і натхніцца славутасцямі таго ці іншага раёна. Бо адна з важных задач Спартакіяды — азнаёміцца з турыстычным патэнцыялам Магілёўшчыны і прыкласці намаганні для яго больш шырокага вывучэння і выкарыстання.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».