Вы тут

Sex-балясы. Хібы прыгажосці


Памятаеце савецкі фільм «Самая абаяльная і прыцягальная»? Паводле сюжета, сацыёлаг Сусана на свой капыл дапамагае стаць такой сяброўцы Надзеі Клюевай, у якой максімум грамадскага жыцця і мінімум асабістага. Дык вось, як той казаў, пра што да нядаўняга маўчалі жанчыны... («Вы мне так спадабаліся. Я нават сёння адкрывала шафу ў надзеі, што вы там».)


Фота: pixabay.com

Дзяўчаты з Вялікабрытаніі назвалі асноўныя мінусы прыгожай знешнасці. Бурнае абмеркаванне выклікаў пост у сацыяльнай сетцы, дзе блогерша заявіла, што «нават не можа ўявіць, як гэта — быць прыгажуняй». («— Дзяўчына, а ў вас хлопец ёсць?» — «Не». — «Як? У такой прыгожай, разумнай, вытанчанай дзяўчыны — і няма хлопца?» — «Памёр ад шчасця...») Па словах карыстальніц, красуням часта даводзіцца сутыкацца з непажаданай увагай мужчын, якая можа здарыцца ў самы непадыходзячы момант. («У спісе галоўных прычын жаночых скандалаў першы радок павінен быць пустым».) «У мяне было даволі шмат непрыемнага досведу, звязанага з тым, што яны спрабавалі сфатаграфаваць маю спадніцу, мацалі ў метро», — напісала адна з карыстальніц сеткі. Іншая дзяўчына падзялілася гісторыяй аб тым, як мужчыны пераследавалі яе, а некаторыя і ўвогуле спрабавалі зацягнуць у машыну ці заляцаліся проста на публіцы. («Большасць бабскіх праблем ад таго, што вы выбіраеце моцны алкаголь і слабых мужчын, а не наадварот».) Таксама многія ўдзельніцы дыскусіі з прыгожай знешнасцю паведамілі, што з-за сваёй прывабнасці часта былі адзінокія, бо іх партнёры баяліся з імі быць. («Амаль месяц з дзяўчынай на адпачынку. Пачынае здавацца, што маё імя «Сфоткай».)

Жанчына-будаўнік з Вялікабрытаніі распавяла аб складанасцях у паўсядзённым жыцці і ў сацсетках, якія ёй прыносіць сімпатычная знешнасць. 26-гадовая Дарсі Рычардс, якая жыве ў Норфалку, звольнілася з пасады афіцыянткі, каб уладкавацца на працу сваёй мары і стаць... укладчыцай цэглы. (Аб'ява: «180 — 120 — 180. Шукаю работу па ўкладцы шпал. Інтым не прапаноўваць».) Дарсі перыядычна выкладвае ў TіkTok свае працоўныя будні, што прынесла ёй ужо больш за 200 тысяч падпісчыкаў. У роліках яна часта паўстае перад гледачамі ў ружовай касцы з распушчанымі светлымі валасамі і ў міні-шортах. («Як жанчыну трэба, дык жанчын няма. Як 8 Сакавіка, дык усе жанчыны».) «Быць жанчынай у гэтай сферы сапраўды вельмі цяжка. На гэтай працы не атрымаецца лайдачыць», — паведаміла Рычардс. («Ці трэба мужчыну, згодна з правіламі этыкету, падаваць даме руку, калі тая вылазіць са склепа з мехам бульбы?») Таксама брытанку напружвае тое, што калегі-мужчыны ўвесь час выказваюць ёй, што яна фізічна слабая і занадта марудлівая. («Вельмі цяжка патлумачыць мужыку, што ён не мае рацыі, калі ён яе мае. Але я спраўляюся».) У сацсетках Дарсі таксама ўвесь час сутыкаецца з абразлівымі каментарыямі ад мужчын: «Не разумею, для чаго далікатнай дзяўчыне ісці ўкладваць цэглу?» («Моцная і незалежная жанчына прачынаецца ноччу і пераварочвае падушку незаплаканым бокам...») Але ўсё ж Рычардс вельмі падабаецца яе праца, таму яна ўпэўнена, што ні ў кога не атрымаецца прымусіць яе звольніцца. Брытанка хоча займацца тым, што ёй даспадобы. («Стаўся да людзей так, як хочаш, каб яны ставіліся да цябе. Купі мужу кветкі».)

YouTube-блогер з Ганконга пад псеўданімам Berry NG перанесла 30 пластычных аперацый, каб стаць падобнай на любімую порнаактрысу свайго маладога чалавека. Па словах 22-гадовай дзяўчыны, яна зрабіла некалькі аперацый на лбе, вуснах, носе, павеках і грудзях, каб цалкам змяніць свой знешні выгляд. Аднак, нягледзячы на ўсе яе старанні, маладога чалавека зусім не ўразіла, што дзяўчына ўтварыла са сваім целам. («— Я дыхаю толькі табой». — «Ты дыхаеш лёгкімі». — «Ты ў маім сэрцы». — «У тваім сэрцы — клапаны і сасуды». — «Блін! Вось як з вамі, медыкамі, можна пагаварыць пра каханне?!.») У выніку яна вырашыла расстацца з хлопцам і паклялася ніколі ў жыцці не класціся зноў пад нож. («Дзяўчатам на заметку. Каб многае даведацца пра свайго хлопца, шмат не трэба — проста дамалюйце другую палоску».)

Такія неспадзяванкі здараюцца не толькі з жанчынамі. («Сексуальны, заможны, перспектыўны. Вось далёка не поўны спіс таго, да чаго я ніякага дачынення не маю».) Раян Ламонт з амерыканскага горада Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, паспрабаваў зрабіць прапанову каханай, але яму перашкодзілі занадта вузкія джынсы. Трэба меркаваць, модныя і прыгожыя. Ламонт разлічваў зрабіць прапанову падчас захаду сонца на пляжы. Сітуацыя прыняла камічны абарот, калі ён не змог дастаць футарал з пярсцёнкам з кішэні. Гледзячы на ??яго пакуты, жанчына пачынае смяяцца. («Бабе прасцей вярнуцца да былога, чым патлумачыць новаму, што ды як».) Яна працягвае хіхікаць, нават калі мужчына нарэшце справіўся з задачай і ўстаў перад ёй на адно калена. («— Усміхніся мне прамяніста, прыгажуня!» — «Гы!») Кадры, якія жанчына апублікавала ў TіkTok, паглядзелі больш за 500 тысяч разоў. У каментарыях многія гледачы падзяліліся падобнымі гісторыямі і павіншавалі пару. («— Замуж яшчэ не выйшла?» — «Ды якое замуж? Універ трэба скончыць, кар'еру зрабіць, цэлы свет неспазнаных магчымасцяў!» — «Не прапануюць?» — «Не...») Вось такія яны — мінусы прыгажосці...

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.