З 1 жніўня ў краіне стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з Добрым Сэрцам». Асаблівую ўвагу дзяржава ўдзяляе дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.
Таццяна Клімовіч з горада Іванава і яе муж Леанід ужо далі пуцёўку ў жыццё сваім паўналетнім дочкам Вользе і Крысціне, а таксама сыну Ільі.
Цяпер на выхаванні ў сужэнцаў 10 дзяцей. Трое непаўналетніх — Арцём і дзве Вікторыі — знаходзяцца зараз на аздараўленні ў Швецыі. А сямёра астатніх дзяцей 6 жніўня паедуць у аздараўленчы лагер «Брыганціна». І каб у апошні момант не мітусіцца, ужо зараз маці-выхавацелька Таццяна актыўна займаецца зборамі ў школу. І вядома асаблівую ўвагу яна надае сямігадовай Тані (яна на здымку справа разам з васьмігадовай Алесяй), дапамагаючы ўжо першымі прадметамі збіраць яе школьны ранец у першы клас. А тым часам самыя старэйшыя Саша і Анатоль накрываюць стол для ўсёй сям’і да вячэры.
Бо ў поўным складзе іванаўская сям’я збіраецца толькі ўвечары.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара
«Захаваць кожнае зярнятка...».
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.