Вы тут

Да Ісачанкі на прыём прыйшлі сірата, прадпрымальнікі і фермеры


Прадстаўнікі фермерскага руху звярнуліся з прэтэнзіямі наконт праблем з палівам па адтэрміноўцы плацяжоў, цяжкасцяў з атрыманнем мінеральных угнаенняў, выдзялення дадатковых участкаў зямлі і гэтак далей. Але ў ходзе размовы адны пытанні былі знятыя, па іншым дадзены тлумачэнні.


— У нас адбылася шчырая размова, мы разумеем адзін аднаго, — падкрэсліў у размове з журналістамі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — Я казаў раней і паўтараю, што мы будзем падтрымліваць фермерскі рух. Але толькі тых, хто сапраўды працуе на зямлі. На мой погляд, мы цалкам вызначыліся з падыходамі. У канцы ўборачнай мы створым камісію, зробім рэвізію і прааналізуем, што ў нас атрымалася, а што не, у чым мы вінаватыя, а ў чым фермеры недапрацавалі. 

Падчас гаворкі з губернатарам глава КФГ «Новы Быт» Аляксандр Канавалаў агучыў жаданне тэрмінова набыць камбайн або дапамагчы яму з уборкай ураджаю. Анатоль Міхайлавіч прапанаваў яму прыглядзецца да тэхнікі, якая была адноўленая.

— У гаспадарках ёсць камбайны, якія не столькі не запатрабаваны, колькі разукамплектаваныя, — удакладніў ён. — У адных тэрмін амартызацыі скончыўся, у другіх іншыя прычыны. Гэтыя камбайны мы забіраем і «Аграмашсэрвіс» часткова іх аднаўляе, часткова разбірае на вузлы і агрэгаты і зноў перадае ў гаспадаркі для рамонту тэхнікі. На сённяшні дзень каля 8 камбайнаў адноўленыя. Такая тэхніка будзе каштаваць на парадак танней. Што датычыцца дапамогі, то з гэтым пытанняў няма. Прыбраць ураджай не праблема. 

Фермеры засталіся задаволеныя прыёмам.

— Вялікі дзякуй Анатолю Міхайлавічу за разуменне, — выказаўся пасля прыёму ад імя ўсіх старшыня Саюза фермераў Магілёўскага раёна Юрый Коршунаў. — У нас ўзніклі пытанні, але ўсе яны вырашаны станоўча і мы цалкам задаволеныя.

Сярод тых, хто звярнуўся на прыём да губернатара, быў таксама дырэктар прыватнай структуры. Мужчыну турбаваў цэлы шэраг пытанняў, пачынаючы ад стыхійнага гандлю і арганізацыі стаянак для электрасамакатаў да праблем з сацыяльным таксі і добраўпарадкаваннем дваравых пляцовак. Свае факты ён падмацаваў цэлым стосам фота і нават невялічкім відэа. Зняў, як паркуюцца ў дварах аўто — літаральна побач з дзіцячымі пляцоўкамі. Заяўнік сцвярджае, што пастаянна звяртаецца са сваімі пытаннямі да мясцовых улад, але ў адказ атрымлівае толькі адпіскі. Старшыня аблвыканкама запэўніў, што ўсе заўвагі будуць разгледжаны і па іх прымуць меры.

Спатрэбілася дапамога і 24-гадоваму магіляўчаніну, які мае статус сіраты, і ў яго праблемы з атрыманнем сацыяльнага жылля. Яго пытанне ўзятае на кантроль і будзе вывучацца.

Яшчэ адной заяўніцы, дырэктару прыватнай фірмы, было адмоўлена ў садзейнічанні. Яна сцвярджала, што службовыя асобы незаконна пазбавілі яе права на арэнду памяшкання пад кальян-бар, а калектыўная скарга на шум і парушэнне грамадскага парадку былі сфабрыкаваныя. Дарэчы, справа ўжо разглядалася ў судзе, у тым ліку і калегіяльна. Рашэнне прынятае не на карысць заяўніцы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Галіны ГАЎРЫЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?