Вы тут

Качанава: Кіраўнікам трэба смялей браць адказнасць за прыняцце рашэнняў


У Савеце Рэспублікі прайшло пасяджэнне экспертнага савета, падчас якога былі разгледжаны пытанні арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю, падтрымкі суб'ектаў прадпрымальніцтва, а таксама аб распараджэнні маёмасцю. Нарада праходзіла на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Удзел у сустрэчы прынялі члены верхняй палаты парламента, службовыя асобы Мінгарвыканкама і прадстаўнікі прадпрымальніцкіх аб'яднанняў.


Вясной бягучага года прэзідыумам Савета Міністраў была прынята антыкрызісная праграма, накіраваная на падтрымку эканомікі і супрацьдзеянне санкцыйнаму ціску: разглядаецца шэраг законапраектаў. Як адзначыла Наталля Качанава, кіраўнікам суб'ектаў гаспадарання дзяржавай аказваецца сур'ёзная падтрымка:

— Кіраўнікам трэба мець смеласць браць на сябе адказнасць за прынятыя рашэнні — кіраўнік прадпрыемства надзелены распадарчымі функцыямі і таму павінен несці адказнасць, — заўважыла яна.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Валянцін Байко засяродзіў увагу на тым, што пытанням арэндных адносін і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю заўсёды ўдзялялася асаблівая ўвага:

— Зараз мы разгляаем аспект, што датычыцца менавіта той маёмасці, якая нікім не выкарыстоўваецца. Напрыклад, будзе вырашацца пытанне аб спрошчанай форме рэалізацыі дадзенай маёмасці. Гаворка ідзе аб тым, каб маёмасць, якая выкарыстоўваецца дрэнна, максімальна ўключалася ў абарот і прыносіла ў бюджэт грошы — або ў выглядзе арэнды, або праз продаж. У першую чаргу гэта закране пакінутыя і старыя будынкі — не толькі жылыя дамы, але і шэраг вытворчых аб'ектаў.

У сваю чаргу член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, генеральны дырэктар «Камунаркі» Сяргей Анюхоўскі падкрэсліў, што змяненні праектаў нарматыўных дакументаў, якія былі разгледжаны падчас пасяджэння, спрашчаюць арэндныя адносіны:

— Гэта сведчыць аб тым, што ўмовы работы арэндадаўцы і арандатара стануць больш ўзаемавыгадныя. Акрамя таго, у арандатараў з'явіцца магчымасць інвеставання ў маёмасць з далейшым выкупам. На прыкладзе «Камунаркі» гэта магчымасць пашырэння фірменнай сеткі. Мясцовым органам улады будзе дадзена больш паўнамоцтваў для прыняцця аператыўных рашэнняў з мэтай паскарэння працэсу перадачы памяшкання ў арэнду, — адзначыў Сяргей Анюхоўскі.

Арына КАРПОВІЧ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.