Вы тут

Іван Крупко прыняў звароты жыхароў Гомельскай вобласці


Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко прыняў звароты жыхароў рэгіёна. Большасць заяўнікаў звярнуліся з хвалюючымі пытаннямі землекарыстання і вядзення гаспадаркі на ўчастках.


Шукаць выйсця са складанай сітуацыі ў прыёмнай кіраўніка рэгіёна вымушаны гамяльчанін Вячаслаў Цукроў. Мужчына «дайшоў» да Вярхоўнага суда, але не згодны з вынесеным рашэннем аб долевым раздзеле зямельнага ўчастка. Заяўніку растлумачылі ўсе магчымыя варыянты адстойвання яго правоў. 

А вось жыхарка аграгарадка Мічурынскае Гомельскага раёна Людміла Мікалаеўна звярнулася на прыём да кіраўніка рэгіёна са скаргай на неправамерныя дзеянні прадстаўніка сельвыканкама ў адносінах да зямельнай спрэчкі паміж ёй і яе суседзямі. На думку жыхаркі аграгарадка, у спрэчнай сітуацыі сельсавет стаў на бок яе апанентаў. Сітуацыя працягваецца другі год. Жанчына перажывае за захаванасць свайго ўчастка, які праз суд у яе спрабуюць адабраць суседзі. 

— Улады раёна займаюць выключна нейтральную пазіцыю ў адносінах да бакоў, грунтуючыся на дзеючым заканадаўстве і прадстаўленых службамі дакументах, — падкрэсліў старшыня Гомельскага райвыканкама Сяргей Ермаліцкі падчас прыёму. 

Губернатар даручыў даць ацэнку работы прадстаўніка сельвыканкама па дадзеным выпадку.

— Праўда павінна перамагчы. Мы ставім на кантроль ваша пытанне, пакуль яно будзе ў працэсе, — запэўніў Іван Крупко.

Звярнуўся да кіраўніка рэгіёна таксама ўласнік фермерскай гаспадаркі з Буда-Кашалёўскага раёна. Мікалай Гарохаў паскардзіўся, што ў райсельгасхарчы адсутнічалі звесткі аб яго гаспадарцы, і фермера не ўключылі ў праграму выдзялення крэдытных сродкаў. Як вынік — заяўнік не атрымаў неабходныя ўгнаенні на пачатку сёлетняга сезона. 

— Кукуруза ў мяне заўсёды добрая, лепшая за ўсіх, але сёлета бяда здарылася: не хапала ўгнаенняў да пачатку пасяўной, затым дажджлівае надвор’е і ўплыў «драцяніка» зрабілі сваю справу, — паскардзіўся на абставіны, якія адбіваюцца на ўраджаі фермер.

Заяўнік звярнуўся да губернатара таксама з прапановай: падзяліцца падыходамі да азелянення, дзякуючы якім высаджаныя дрэўцы лепш прыжываюцца. Як было адзначана, улады гатовыя ў якасці эксперыменту выдзеліць участак уздоўж адной з дарог пад вопытныя высадкі саджанцаў. 

Між тым падчас прыёму Іван Крупко разгледзеў пяць зваротаў ад жыхароў рэгіёна. Па асобных пытаннях дадзены падрабязныя тлумачэнні, некаторыя звароты ўзяты губернатарам на асабісты кантроль.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.