Вы тут

Лукашэнка: Трэба зубамі чапляцца і працаваць з тым, што ёсць. Таму — жалезная дысцыпліна


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка працягнуў свае паездкі па рэгіёнах і з рабочым візітам наведаў Пастаўскі раён Віцебскай вобласці. У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы — малочнатаварная ферма ААТ «Хацілы-Агра», уборачная кампанія ў рэгіёне і аграпрамысловыя аб’яднанні вобласці. 


«Трэба армія — падключай армію»

З самага пачатку Прэзідэнт звярнуў увагу на праблему. Ён адразу папярэдзіў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігара Брыло, які па спецыяльнасці з’яўляецца ветэрынарным урачом, аб персанальнай адказнасці, калі толькі Камітэт дзяржкантролю даложыць, што недзе гніллём кормяць жывёлу ў краіне. Па яго словах, ужо ёсць інфармацыя, што месцамі няправільна закладзены ў ямы сянаж намок ад дажджоў. «Пасля дажджоў усё туды зацякло — жыжа. І што з гэтага корму атрымліваецца? Ты ветэрынарны ўрач, жывёлавод», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Ігара Брыло. Кантряляваць гэтую сітуацыю Прэзідэнт даручыў і віцэ-прэм’еру Леаніду Зайцу: «А ты глядзі і кантралюй. Мы што, хочам жывёлу загубіць? І потым будзем ахаць, вохкаць, што ў нас падзеж?». 

У сувязі з гэтым персанальнае даручэнне атрымаў і ўпаўнаважаны па Віцебскай вобласці Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. «Адказваеш за Віцебскую вобласць. Каб была жалезная дысцыпліна! Трэба армія — падключым армію. Трэба міліцыя — кінем сюды ўсе сілы», — сказаз Прэзідэнт. 

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу і на шэраг іншых недапрацовак, якія лакальна мог назіраць у тым ліку з борта верталёта. «Ніводнага трактара на полі няма. Валкі саломы ляжаць там, дзе ніхто ніколі іх вывозіць з таго поля не будзе. Чаму не здрабнілі, не рассыпалі па полі і не зааралі? Гэта ж элементарна. Трэба мабілізавацца. Не чакайце, што высахне збожжа на полі. Галоўнае, каб страт не было. Пакуль сярэдненька. Чаго б ні каштавала, трэба павялічваць тэмпы», — сказаў ён. 

Прэзідэнт падкрэсліў, што трэба тэрмінова выходзіць на палавіну ўборкі плошчаў каласавых збожжавых, удзяліўшы асаблівую ўвагу месцам з палегліцай, праблемным пасевам. Адначасова трэба канчаткова завяршыць уборку рапсу. А ў цэлым масавую ўборку завяршыць да канца жніўня. Нагадаў Аляксандр Лукашэнка і аб перакідцы тэхнікі для дапамогі ва ўборцы, дзе гэта неабходна.

Беларускі лідар запатрабаваў забяспечыць жалезную дысцыпліну. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што эфектыўная работа напрамую ўзаемазвязана з забеспячэннем стабільнасці, дабрабыту і міру. «Вайна пачынаецца тады, калі мы нюх губляем і перастаем працаваць», — падкрэсліў ён. Папярэдзіў кіраўнік дзяржавы і аб недапушчальнасці прыпісак: «Навошта хлусіць? Нам трэба быць сумленнымі адзін перад адным». 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсё неабходна рабіць строга па тэхналогіі і ў тэрмін, тады і будзе рэзультат. Гэта ж датычыцца і пашырэння пасеваў азімага ячменю, якому Прэзідэнт апошнім часам удзяляе вялікую ўвагу. 

Усё можам зрабіць!

У графіку паездкі — наведванне малочнатаварнага комплексу «Валохі» ААТ «Хацілы-Агра». Комплекс увялі ў эксплуатацыю ў снежні 2020 года. Многае на гэтым аб’екце было зроблена гаспадарчым спосабам, за кошт граматнага і гаспадарскага падыходу. Сёння прадпрыемства паказвае фінансавую самастойнасць і забяспечвае высокія надоі. «Гэта добры комплекс. І добра, што ты так яго пабудаваў», — ацаніў вынікі Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўніка гаспадаркі Вячаслава Крыштафовіча.

Падчас паездкі ў Паставы Аляксандр Лукашэнка наведаў мясцовы малочны завод. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з працэсам вытворчасці сыроў, а таксама прадэгуставаў некалькі відаў прадукцыі. «Вельмі смачна. Вельмі!» — падзяліўся кіраўнік дзяржавы сваімі ўражаннямі.

На заводзе Прэзідэнту прадэманстравалі новыя каўбасныя вырабы з ялавічыны ад Глыбоцкага мясакамбіната. «Усё можам зрабіць!» — ацаніў ён. 

Пасля наведвання прадпрыемстваў Аляксандр Лукашэнка правёў у Паставах нараду аб рабоце аграпрамысловых аб’яднанняў Віцебскай вобласці. «Пра тое, наколькі стратэгічна важная сёлета для Беларусі ўборачная кампанія, мы вельмі падрабязна з вамі вялі размову на мінулай селектарнай нарадзе. Былі ўзняты праблемы і пытанні. Асабліва шмат іх было па Віцебскай, Гомельскай абласцях, ды і ў Магілёўскай вобласці хапала. Але і выпрацаваны канкрэтныя шляхі вырашэння тых ці іншых пытанняў», — нагадаў Прэзідэнт. 

На селектарнай нарадзе жорсткія задачы былі пастаўлены Мінсельгасхарчу, а таксама ўсёй вертыкалі ўлады — ад губернатараў да кіраўнікоў раёнаў.

«Вядома, мы забяспечым усім неабходным унутраны рынак і патрэбнасці ў кармах для жывёлагадоўлі. Усё гэта мы зробім. Накормім людзей, накормім жывёл. Але з улікам вострага дэфіцыту, якая склалася на сусветным харчовым рынку, цяперашняя сітуацыя — шанц для нашай сельскай гаспадаркі выйсці на новы ўзровень па экспарту. Экспарт — гэта не толькі продажы. Мы людзей на нашых рынках — новых рынках, старых рынках, асабліва новых — прывучым да нашай прадукцыі. І калі чалавек прывыкне да беларускага, пакаштуе, памацае яго і зразумее, што гэта добры тавар, ён назаўжды наш», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. 

Па яго словах, для таго, каб скарыстаць гэты шанс у поўнай меры, трэба рабіць стаўку не на сыравіну, а на гатовую прадукцыю з высокім дабаўленай вартасцю. І займацца гэтымі пытаннямі неабходна ў тым ліку і цяпер, калі ідзе ўборачная кампанія і быццам бы не да гэтага. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў гарачую пару выхадных не бывае, дарагі кожны дзень, кожная гадзіна. «Трэба ўбраць якасна і ў тэрмін. Па- па-сялянску вам скажу: нам трэба кроў з носа перасягнуць пяцідзесяціпрацэнтную мяжу. Як толькі 50% перасягнём, і псіхалагічна, і ў матэрыяльных адносінах будзе лягчэй. А для гэтага патрэбны дысцыпліна і адказнасць кожнага. Тое, чаго нам не хапае ў слабых гаспадарках. Чаму мы з імі целяпаемся, эксперыментуем — нам не хапае дысцыпліны. Таму публічна ўсім вам, каб гэта пачулі па ўсёй краіне, гавару: скардзіцца на жорсткасць прымаемых рашэнняў — нават не хадзіце нікуды і не жальцеся. Гэта датычыцца і кіраўнікоў, і спецыялістаў, і механізатараў. Нікуды не хадзіце скардзіцца на жорсткасць прымаемых рашэнняў з боку кіраўніцтва прадпрыемстваў.А губернатарам, членам Урада, адказным яшчэ раз кажу: кантроль вельмі жорсткі. Усе правы дадзены кіраўнікам, і з іх запыт павінен быць перш за ўсё», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у гаспадарак ёсць усе ўмовы для работы, не хапае толькі дысцыпліны і патрэбнай ступені адказнасці ў некаторых работнікаў. 

Не павінна быць штучнага аб’яднання 

Прэзідэнт выказаў меркаванне, што стварэнне аграпрамысловых аб’яднанняў у Віцебскай вобласці — правільная стратэгія, але іх работа павінна даваць вынік. «Трэба прадаўжаць узбуйненне гаспадарак. Але не павінна быць штучнага аб’яднання», — падкрэсліў ён. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў якасці стымулу неабходна дапамагаць прадпрыемствам, да якіх далучаюць гаспадаркі, якія адстаюць. 

«Тое, што робім мы ў Віцебскай вобласці, стратэгія правільная. І мы толькі, прыняўшы рашэнне, да паловы дайшлі. У якім плане: мы вызначылі сыравінныя зоны для перапрацоўчых прадпрыемстваў. Але потым яшчэ больш важна, каб уласны фірменны гандаль быў. Ён павінен быць пашыраны. І пашыраць не толькі ў Беларусі. Трэба ісці ў Расію», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Таму інтэграцыйным структурам у Віцебскай вобласці быць. Па словах Прэзідэнта, гэта правільны шлях для канцэнтрацыі прыбытку. У той жа час ён адзначыў, што, калі прадпрыемствы могуць працаваць самастойна і дасягаць пастаўленых мэт, то няхай і працуюць самі. «Гэта нават будзе садзейнічаць здаровай канкурэнцыі. Мы ні на кога не ціснем, штучна не ўпіхваем у інтэграцыйныя структуры», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. 

Аднак работай створаных у галіне інтэграцыйных структур Прэзідэнт не задаволены. «З якога боку ні паглядзі, гэтае рашэнне правільнае. Устае пытанне: а вынік?» — заўважыў ён. Апошні раз на ўзроўні кіраўніка дзяржавы гэта пытанне абмяркоўвалася падчас яго сакавіцкай паездкі ў Глыбокае. «І „раздзіраць“ Віцебшчыну па пытанні выніку ад інтэграцыйных аб’яднанняў мы будзем вельмі часта», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. 

У пачатку года па аграпрамысловых аб’яднаннях быў атрыманы ўбытак ад рэалізацыі прадукцыі. Палова аб’яднанняў мела адмоўную рэнтабельнасць, раслі пратэрмінаваныя даўгавыя абавязацельствы.

«Але вы мне тады абяцалі ўсім калектывам, што палепшыце дынаміку фінансавых паказчыкаў гэтых структур, укамплектуеце пагалоўем жывёлы існуючыя фермы і комплексы, нарыхтуйце якасныя кармы, палепшыце выканальніцкую дысцыпліну і адказнасць кадраў на месцах», — нагадаў Прэзідэнт.

У цэлым па аграпрамысловых аб’яднаннях за першае паўгоддзе вытворчасць скарацілася больш як на 8 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Нягледзячы на некаторую станоўчую дынаміку асобных фінансавых паказчыкаў, два найбуйнейшыя аграпрамысловыя аб’яднанні — Віцебскі і Аршанскі мясакамбінаты — працуюць са стратамі.

«Але што мяне больш за ўсё абурае. Было адпаведнае патрабаванне аб своечасовых разліках за малако і мяса, якія закупляюцца ў насельніцтва. Няўжо гэта такія вялікія грошы?» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

За паўгоддзе ў цэлым па аграпрамысловых аб’яднаннях вытворчасць жывёлы і птушкі ў жывой вазе зменшылася больш як на 12 працэнтаў, вытворчасць малака — на 6,5 працэнта. Скараціліся малочны статак і сярэднія ўдоі.

«З-за недахопу сыравіны застаюцца незагружанымі магутнасці перапрацоўчых прадпрыемстваў. Два — Пастаўскі малочны завод і Верхнядзвінскі масласырзавод — былі загружаны на 100 працэнтаў. Праблемы нарастаюць як снежны ком. Некаторыя кіраўнікі закрэдытаваных прадпрыемстваў прадаўжаюць спадзявацца, што ім спішуць даўгі, дапамогуць і гэтак далей. Будзем дапамагаць усім, хто ўпіраецца і дае вынік. Не трэба мне гаварыць аб нейкіх аб’ектыўных абставінах. Умовы надвор’я нармальныя, я б сказаў, ідэальныя», — заявіў кіраўнік дзяржавы. 

Прэзідэнт падкрэсліў, што калі сёння ў сельгаспрадукцыі дрэнна, то заўтра будзе дрэнна на ўсіх этапах ланцужка. Не будзе жалезнага кулака, нічога не зробіш. 

«Мы без Віцебскай вобласці не абыдземся, цяжка будзе: ёсць добрыя раёны, добрыя гаспадаркі. Але ёсць лайдакі, яны ёсць у кожнай вобласці. Дык вось без лайдакоў краіна вельмі проста абыдзецца. Нам хапае прадукцыі без іх. А калі мы тыя грошы, якія лайдакам дорым — і ўсё марна, укладзем у тых, хто добра працуе, мы атрымаем на 25-30 % прадукцыі ў краіне больш. Таму яны павінны думаць, як яны будуць жыць далей. Таму трэба зубамі чапляцца і працаваць з тым, што ёсць. Таму жалезная дысцыпліна», — канстатаваў ён. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што аснова стабільнасці ў грамадстве — гэта моцная эканоміка. «Гэта фундамент, гэта галоўнае. Эканоміка — гэта аснова ўсяго. А яна будзе тады, калі мы будзем працаваць. У нас усё ёсць для таго, каб працаваць. Толькі няма дысцыпліны і адказнасці. У некаторых, не ва ўсіх», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. 

Паводле прэс-службы Прэзідэнта

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Пазбавіцца лішняга. На якіх дыетах рэальна знізіць вагу і пры гэтым аздаравіцца?

Пазбавіцца лішняга. На якіх дыетах рэальна знізіць вагу і пры гэтым аздаравіцца?

Пагаворым пра спосабы прывесці вагу ў норму, губляючы ў сярэднім па 0,5-2 кг у тыдзень.

Грамадства

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

Яшчэ гадоў 10-15 назад салодкія садовыя буякі можна было лічыць далікатэсам.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.