Вы тут

Генеральнае консульства Беларусі адкрылася ў індыйскім горадзе Мумбаі


Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 4 жніўня прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у індыйскім горадзе Мумбаі, паведамляе БелТА са спасылкай на  прэс-службу беларускага знешнепалітычнага ведамства.


У сваім выступленні Сяргей Алейнік адзначыў, што адкрыццё яшчэ адной беларускай загранустановы ў Індыі ў 30-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі сімвалізуе значны прагрэс у развіцці палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

Першы намеснік міністра ахарактарызаваў узаемадзеянне з Індыяй як адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі.

Ад індыйскага боку ў цырымоніі адкрыцця прыняў удзел першы намеснік кіраўніка апарату Міністэрства харчавання і абароны правоў спажыўцоў штата Махараштра Віджай Вагхмарэ. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі кіраўнікі консульскіх устаноў, акрэдытаваных у горадзе Мумбаі, прадстаўнікі мясцовых СМІ, а таксама беларускіх і індыйскіх дзелавых колаў.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча Сяргея Алейніка з кіраўніком апарату ўрада штата Махараштра Ману Кумарам Срывастава, у ходзе якой абмеркаваны перспектывы развіцця міжрэгіянальнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

Прэв’ю: mfa.gov.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.