Вы тут

Bloomberg: палова краін G20 не падтрымала планы Вашынгтона па ізаляцыі Расіі


Амаль палова дзяржаў G20 адмовілася падтрымаць планы Злучаных Штатаў у ізаляцыі Расіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Bloomberg.


Паводле звестак агенцтва, шэраг краін «дваццаткі» не сталі ўводзіць антырасійскія санкцыі. Гэтаму ёсць некалькі прычын. Так, некаторыя з гэтых краін маюць гістарычныя сувязі з РФ. Таксама многія асцерагаюцца за сваю эканоміку і не давяраюць былым каланіяльным дзяржавам, якія і з’яўляюцца ініцыятарамі санкцый.

Такім чынам, ініцыятыва краін G7 па ўстанаўленню столі кошту на нафту з РФ можа тармазіцца з-за адсутнасці адзінства сярод дзяржаў G20.

Раней кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль заявіў, што спробы G7 прымусіць Маскву адказаць за канфлікт ва Украіне не знайшлі падтрымкі сярод краін, якія развіваюцца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.