Вы тут

Маладзежны летнік традыцыйнай культуры «Карагоднае кола». Фотарэпартаж


Увесну гэтага года выкладчык сальфеджыа Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага Ірына Глінчыкава параіла сваёй найбольш па-сапраўднаму захопленай музыкай 17-гадовай вучаніцы гамяльчанцы Алене Купрэевай абавязкова паўдзельнічаць у маладзёжным летніку ў знакамітай вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна.


Алена Купрэева.

1 жніўня 2022 г. адкрыўся моладзежны летнік традыцыйнай культуры «Карагоднае кола», які будзе працаваць да 7 жніўня ўключна. Летнік арганізаваны і праводзіцца ў рамках праекта ЮНЕСКА па захаванню элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Вясенні абрад «Юраўскі карагод», уключанага ў Спіс тэрміновай аховы НКС (ЮНЕСКА).

Арганізатарамі летніка з’яўляецца супольнасць вёскі Пагост, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жыткавіцкага райвыканкама, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва, а таксама — Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Падчас летніка моладзь сумесна з носьбітамі традыцыі развучвае народныя танцы і спевы, вывучае традыцыйныя веды і практыкі, звязаныя з мясцовай кухняй, пчалярствам, рамёствамі і промысламі.

Кацярына Панчэня

Завяршыцца летнік 7 жніўня танцавальна-спеўнай імпрэзай у цэнтры г. Тураў, якая будзе адбывацца падчас мясцовага фестывалю «Тураўскі кірмаш». Удзельнікі летніка разам з жыхарамі Турава і суседніх вёсак зладзяць супольны танец — карагод, які з’яўляецца адметнай рысай гэтага краю, сімвалам дабрабыту і гасціннасці яго жыхароў. У летніку ўдзельнічаюць каля 40 студэнтаў і выкладчыц БДУ і БДУК. прымае удзел у летніку Ганаровы грамадзянін Жыткавіцкага раёна Кацярына Панчэня, якая аднавіла шмат гадоў таму, абраду Юр’еўскі карагод.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».