Вы тут

Мсціслаў — сталіца «Рыцарскага фэсту — 2022». Фотарэпартаж


Кожны год на пачатку жніўня старажытны Мсціслаў праводзіць рыцарскія фэсты. Вось і ў гэтыя суботу і нядзелю адбудзецца знакамітае і ўжо традыцыйнае свята. Сотні людзей прыедуць у горад, авеяны славай і легендамі, паглядзець на рыцарскія сярэднявечныя баі на Замкавай гары, пабыць у адной кампаніі з пешымі і коннымі ваярамі, прымераць латы і патрымаць меч князя, наведаць Горад майстроў і рамеснікаў. Сёння Мсціслаў застаецца адным з найпрыгажэйшых гарадоў Магілёўшчыны. У свой час яго параноўвалі з расійскім Суздалем і нездарма, бо адных храмаў — праваслаўных, каталіцкіх, іўдзейскіх у горадзе і акрузе было некалькі дзясяткаў, а колькі манастыроў і кляштараў, пабудоў гарадскіх і гаспадарчых збудаванняў з адметным дойлідствам! Нямала і славутых асоб тут нарадзіліся, жылі і працавалі — князі Расціслаў Мсціславіч і Сямён Альгердавіч, першадрукар Пётр Мсціславец, майстра паліхромных рэльефаў Сцяпан Палубес, нашыя сучаснікаў Максім Гарэцкі і Міхась Ткачоў. Мсціслаў называюць горадам шасці гор — Замкавай, Траецкай, Могілкавай, Дзявочай, Пятніцкай і Панівойскай, а ў гістарычнай частцы горада спрадвеку б’юць знакамітыя крыніцы — Кагальная і Здаровец. Мсціслаўцы шануюць свой гістарычны герб — з выявай лісы, таму ў малых формах, у малюнках і скульптуры часта сустракаецца вобраз гэтага пушнога звярка. Да сталіцы ад гэтага памежнага з Расіяй горада амаль трыста кіламетраў, але ніхто не шкадуе, што наведаў беларускі Парыж, як да рэвалюцыі называлі наш Мсціслаў.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».