Лекавыя сродкі на Br4,7 млн спрабавалі незаконна завезці ў Беларусь праз пункт пропуску «Казловічы», паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
«Польскі перавозчык у грузавым аўтамабілі Volvo вёз лекі з Бельгіі. Пры надглядзе брэсцкія мытнікі знайшлі каля 9 т лекавых сродкаў, звесткі аб якіх адсутнічалі ў таварасуправаджальных дакументах. Гэта 163 тыс. незадэклараваных упаковак», — расказалі ў ДМК.
Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 арт.15.5 (недэклараванне) КаАП. Санкцыяй гэтага артыкула прадугледжана накладанне штрафу ў памеры да 30 працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
«Захаваць кожнае зярнятка...».
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.