Вы тут

БПЦ і органы дзяржкіравання абмеркавалі вопыт супрацоўніцтва


На базе дзяржаўнай установы «Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў «Выток» пад старшынствам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай праваслаўнай царквой.


На пасяджэнні разглядалася пытанне «Аб ходзе выканання праграм супрацоўніцтва паміж Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой». Падчас сустрэчы абмяркоўваліся найбольш значныя сацыяльныя праекты і мерапрыемствы, вызначаліся накірункі для далейшай работы. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; святары беларускага Экзархату, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, якія рэалізуюць сацыяльныя праграмы сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой; камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; упраўленняў ідэалагічнай работы аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Настаяцель прыходу храму абраза Божай Маці «Усецарыца» ў Мінску, старшыня Сінаідальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай праваслаўнай царквы, адказны за сацыяльную працу ў Мінскай епархіі, протаірэй Кірыл Шолкаў расказаў аб праграмах, якія Беларуская Праваслаўная царква і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэалізуюць на працягу 15 гадоў.

Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Надзея Цупа звярнула ўвагу на сацыяльныя праекты, якія датычацца дапамогі састарэлым і інвалідам.

Сёстры міласэрнасці ўзялі пад сваю апеку людзей, якія маюць псіха-неўралагічныя захворванні і пражываюць ў доме-інтэрнаце. Багатым вопытам і пажаданнямі ў далейшым развіцці такой дзейнасці падзялілася выканаўчы сакратар Асацыяцыі сястрынства міласэрнасці Беларускай праваслаўнай царквы манахіня Анфіса Астапчук.

Праваслаўная царква шчыльна супрацоўнічае з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Так, у Іванава (Брэсцкая вобласць) святары праводзяць для наведвальнікаў цэнтра лекцыі, гутаркі, прымаюць удзел у культурных мерапрыемствах, адказваюць на пытанні і абмяркоўваюць актуальныя тэмы, звязаныя з традыцыйнымі сямейнымі каштоўнасцямі.

Настаяцель прыхода храма свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага ў аграгарадку Міханавічы іерэй Дзмітрый Грыцэнка распавёў пра аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна, якое дзейнічае на тэрыторыі праваслаўнага храма. Рэалізуецца дадзены праект у межах дзяржаўнага сацыяльнага заказу.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?