У Мінску разглядаецца магчымасць увядзення аплаты наземнага транспарту банкаўскай карткай. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі «Сучасныя пасажырскія перавозкі ў Беларусі. Што новага прынёс 2022 год у транспартную сферу краіны» расказалі «Звяздзе» ў аддзеле арганізацыі пасажырскіх перавозак дзяржаўнага прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь».
«Мы ўжо спрабавалі ўводзіць аплату наземнага праезду з дапамогай плацежнай карты, але банк і прадпрыемства «Мінсктранс» гэтае пытанне адправілі на дапрацоўку, паколькі існавалі пэўныя тэхнічныя няўвязкі. У метрапалітэне валідатары стацыянарныя, там круглы год зададзеная тэмпература і ніякіх тэхнічных праблем не ўзнікае. А ў рухомым саставе тэмпература мяняецца і ў залежнасці ад часу сутак, і ў залежнасці ад сезона. Таму цяпер мы дапрацоўваем шэраг праграмных праблем і ў далейшым плануем укараніць функцыю такой аплаты і ў наземным транспарце», — заявілі ў «Сталічным транспарце і сувязі».
«Захаваць кожнае зярнятка...».
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.