Вы тут

Wі-Fі у цягніках, дадатковыя рэйсы ў Мюнхен і тралейбус у цэнтры сталіцы


Практычна адменены абмежаванні, якія былі ўведзены ў сувязі з «ковіднай» пандэміяй. Намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Сяргей Шэмет адзначыў, што цяпер наладжана добрая арганізацыя маршрутаў з Беларусі ў гарады Расійскай Федэрацыі.


«Паміж нашымі краінамі курсіруе 16 пар цягнікоў: 9 — з беларускай «прапіскай» і 7 — расійскага фарміравання. Пасажырам дадзена магчымасць праезду да Масквы, Анапы, Адлера, Мурманска і Калінінграда. Ініцыятыва для аднаўлення чыгуначнага паведамлення з краінамі Еўрапейскага саюза з нашага боку прысутнічае. Хтосьці з еўрапейскіх калег адказвае на нашы лісты, хтосьці — не, але мы працягваем работу ў гэтым кірунку», — падсумаваў Сяргей Шэмет.

Wі-Fі толькі ў сучасных саставах

Паводле слоў спецыяліста, на гэты дзень чыгунка актыўна развівае міжрэгіянальныя, рэгіянальныя і міжнародныя зносіны, а таксама скарачае колькасць начных цягнікоў і павялічвае — дзённага курсіравання. Гаворачы аб пашырэнні маршрутнай сеткі, Сяргей Шэмет адзначыў арганізацыю чыгуначных зносін Мінск — Калінкавічы цягніком міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.

Адказваючы на пытанні, намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ адзначыў, што на гэты момант укараненне сеткі Wі-Fі ў цягніках лакаматыўнай цягі не разглядаецца, але ў сучасных саставах, такіх як «Штадлер», гэтая магчымасць ёсць. Напрыклад, вырабляюцца тэхнічныя мадэрнізацыі па рабоце сеткі Wі-Fі ў цягніках нават у глухіх зонах.

Не цягніком — значыць, на аўтобусе

Намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Віктар Тозік адзначыў на прэс-канферэнцыі, што ў гэты летні сезон на 245 % узраслі аўтобусныя паездкі з нашай сталіцы ў краіны Прыбалтыкі і часткова Еўропы. Толькі на Вільнюс існуе 26 рэйсаў у суткі. Усе квіткі на гэтыя рэйсы выкупляюцца амаль за месяц да даты адпраўлення.

Тралейбус зноў на праспекце Незалежнасці, як 20 гадоў таму...

Начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак дзяржаўнага прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксандр Капцюх заявіў, што ў год 70-годдзя тралейбуснага руху ў Мінску структурнае падраздзяленне аднавіла маршрут тралейбуса на праспекце Незалежнасці. Гэта даволі знакавая падзея, паколькі 20 гадоў тралейбус на гэтым участку не працаваў, а цяпер вярнуўся. На дадзены момант тралейбус № 22 «у фаворы», цяпер плануюць павялічваць колькасць рухомага саставу на гэтым маршруце, паколькі ён карыстаецца вялікай папулярнасцю.

Гаворачы аб развіцці электратранспарту ў Мінску, спецыяліст адзначыў, што на гэты момант сябе добра паказваюць тралейбусы з павялічаным аўтаномным ходам (да 15 кіламетраў) і электробусы. Паводле яго слоў, іх распаўсюджванне дазваляе абслугоўваць як дзеючыя маршруты, так і новыя.

Яшчэ адзін рэйс у Мюнхен

З 17 жніўня пачнуць курсіраваць дадатковыя аўтобусы з Мінска ў Мюнхен. Дадатковыя рэйсавыя пасажырскія аўтобусы са сталіцы будуць выязджаць па серадах з аўтавакзала «Цэнтральны» ў 12.00. Час у шляху ў сярэднім складзе 26 гадзін. Назад выязджаць з Мюнхена ў Мінск транспарт будзе па пятніцах у 13.00. Час у шляху назад на дзве гадзіны большы — 28 гадзін.

У «Мінсктрансе» папярэдзілі, што з-за павелічэння часу праходжання граніцы з сумежнымі дзяржавамі магчымыя затрымкі пры выкананні аўтобусных рэйсаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.