Вы тут

У МПЗ расказалі, што зменіцца для карыстальнікаў і перавозчыкаў таксі


 Аб галоўных змяненнях у законе «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» на прэс-канферэнцыі расказала намеснік начальніка ўпраўлення электронных сістэм кантролю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Вольга Тараканава, перадае БелТА.


«Адно з самых галоўных змяненняў, якое было ўнесена ў закон „Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках“ — гэта пашырэнне спосабаў плацяжоў. Калі раней можна было ажыццяўляць аўтамабільныя перавозкі таксі з касавымі падсумоўваючымі апаратамі, сумешчанымі з таксометрам, то цяпер можна будзе выкарыстоўваць праграмныя касы. Праграмныя касы — гэта праграмнае забеспячэнне, якое можа ўстанаўлівацца або на электроннае ўстройства карыстальніка, або размяшчацца ў цэнтры апрацоўкі даных аператара праграмнай касавай сістэмы. Тэхнічныя моманты выкарыстання гэтых касавых апаратаў у таксі мы яшчэ прапрацоўваем», — расказала Вольга Тараканава.

Таксама, паводле яе слоў, кліентам таксі пры выкарыстанні электронна-інфармацыйнай сістэмы будзе прадастаўляцца магчымасць праводзіць плацяжы не толькі ў безнаяўным парадку, як гэта было раней, але і разлічвацца наяўнымі сродкамі.

«Акрамя іншага, у адпаведнасці з законам былі ўведзены абавязкі для дыспетчараў аўтамабільных перавозак прадастаўляць штоквартальна ў падатковыя органы інфармацыю аб арганізаваных аўтамабільных перавозках пасажыраў у нерэгулярных зносінах. Да ўступлення ў сілу гэтага закона МПЗ будуць унесены адпаведныя змяненні ў правілы аўтамабільных перавозак, а таксама будзе распрацавана форма, па якой дыспетчары будуць прадастаўляць нам гэту інфармацыю. Таксама ў законе мы замацавалі норму аб прадастаўленні дыспетчарамі таксі ў падатковыя органы інфармацыі аб арганізаваных перавозках пасажыраў», — рэзюмавала спецыяліст.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.