Вы тут

Беларусь настойвае на актывізацыі намаганняў ААН па ўстараненні бар’ераў у пастаўцы калійных угнаенняў


Беларусь настойвае на ўстараненні абмежаванняў у пастаўцы калійных угнаенняў і ўключэнні гэтага пытання ў парадак дня міжнародных структур, якія прыкладаюць намаганні па прадухіленні глабальнага харчовага крызісу. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, адказваючы на пытанне БелТА.


Пытанне для намесніка кіраўніка МЗС датычылася нядаўняга каментарыя генеральнага сакратара ЮНКТАД Рэбекі Грынспан на прэс-канферэнцыі ў Нью-Ёрку наконт намаганняў, якія прыкладае Група ААН для ўстаранення перашкод у пастаўках прадуктаў харчавання і ўгнаенняў з Расіі. У прыватнасці, яна сказала, што Група ААН прыкладае ўсе намаганні і спрабуе ўстараніць перашкоды ў пастаўках прадуктаў харчавання і ўгнаенняў з Расіі ў плане фінансаў, страхавання, дастаўкі і транспарту. У сувязі з гэтым узнікла пытанне, чаму ніяк не закраналася тэма ўстаранення бар’ераў па пастаўцы беларускіх калійных угнаенняў. І ці будуць міжнародныя намаганні, аб якіх гаворыць Грынспан, вычарпальнымі, калі буйнейшы ў свеце вытворца ўгнаенняў — Беларусь — выпадзе з гэтага ланцужка?

«Беларусь хацела б вітаць сапраўдны прагрэс у вырашэнні пытання са зняццем перашкод для доступу расійскіх тавараў на міжнародныя рынкі, уключаючы расійскія мінеральныя ўгнаенні, — сказаў у адказ Юрый Амбразевіч. — Чым лягчэй будзе Расіі ў частцы забеспячэння свабоды яе экспарту, тым больш магчымасцей у яе будзе для ўзаемавыгаднага гандлю з Беларуссю, для закупак беларускіх тавараў, для рэалізацыі іншых значных кааперацыйных праектаў у рамках Саюзнай дзяржавы. Уласна, гэта справядліва і ў адваротны бок — адносна свабоды экспарту Беларусі».

Юрый Амбразевіч нагадаў, што Беларусь уваходзіць у тройку сусветных вытворцаў хлорыстага калію нараўне з Расіяй і Канадай. «Беларускі калій да санкцый задавольваў практычна 20 працэнтаў сусветнага попыту. Дэфіцыт калію, выкліканы яго недапастаўкай на сусветны рынак з Беларусі і, вядома, з Расіі, стаў каталізатарам усплёску цэн на ўгнаенні. Сёння ў свеце ніхто не здольны адразу эфектыўна замяніць беларускі калій на рынку. Гэта складаная і працяглая як тэхналагічная, так і эканамічная задача. Усе развагі аб нібыта хуткім нарошчванні аб’ёмаў продажаў нейкімі альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі, з’яўляюцца не больш чым загаворваннем праблемы», — канстатаваў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.