Вы тут

Летняя школа рускай мовы для замежных слухачоў стартавала ў Гродне


На працягу васьмі апошніх гадоў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прыязджаюць людзі самых розных узростаў і прафесій, каб павысіць свой узровень ведаў па рускай мове.


Як расказалі ў прэс-службе ВНУ, Летняя школа арыентавана на розныя адукацыйныя праграмы ў залежнасці ад запытаў слухачоў. Так, ёсць «Даўніверсітэцкая праграма», накіраваная на адаптацыю да навучання на падрыхтоўчым аддзяленні.

Для будучых студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у залежнасці ад абранай імі спецыяльнасці распрацавана «Прафесійна-арыентаваная праграма», якая прапануе модулі гуманітарных, эканамічных, фізіка-матэматычных і хіміка-біялагічных дысцыплін.

Навучальны план пабудаваны па модульным прынцыпе, у залежнасці ад абранай прафесійнай арыентацыі і тэрмінаў навучання — 4, 6, 8 і 10 тыдняў. Агульны аб’ём акадэмічных гадзін вар’іруецца ад 80 да 200 гадзін. Навучальныя праграмы курсаў змяшчаюць матэрыял, які адпавядае патрабаванням сертыфікацыйных узроўняў валодання рускай мовай як замежнай. Заняткі праходзяць з выкарыстаннем сучасных інавацыйных тэхналогій навучання, якія прадугледжваюць інтэрактыўныя, ролевыя, дзелавыя гульні, дыскусіі па тэмах міжкультурнай камунікацыі, навучальныя экскурсіі.

Сёлета слухачамі Летняй школы сталі грамадзяне Германіі, Італіі, Славеніі і Венесуэлы.

Дарэчы, для слухачоў школы будуць праводзіцца не толькі заняткі па рускай мове. У праграме — лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, майстар-класы па вырабе беларускага сувеніра і прыгатаванні страў беларускай кухні, захапляльны гістарычны квэст па Гродне. Акрамя таго, іх чакае знаёмства з беларускім кінематографам і інтэрнацыянальны вечар, дзе кожны ўдзельнік Летняй школы зможа прадставіць сябе, сваю краіну і сваё веданне рускай мовы.

Працягнецца адукацыйны праект да 13 жніўня. Пасля заканчэння навучання слухачы Летняй школы атрымаюць сертыфікаты.

Ініцыятарам і арганізатарам праекта выступае кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ўніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: grsu.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Пазбавіцца лішняга. На якіх дыетах рэальна знізіць вагу і пры гэтым аздаравіцца?

Пазбавіцца лішняга. На якіх дыетах рэальна знізіць вагу і пры гэтым аздаравіцца?

Пагаворым пра спосабы прывесці вагу ў норму, губляючы ў сярэднім па 0,5-2 кг у тыдзень.

Грамадства

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

Яшчэ гадоў 10-15 назад салодкія садовыя буякі можна было лічыць далікатэсам.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.