Вы тут

Першая партыя збожжаўборачных камбайнаў перакінута з поўдня на поўнач Магілёўскай вобласці


Першая партыя збожжаўборачных камбайнаў перакінута 7 жніўня з паўднёвых у паўночныя раёны Магілёўскай вобласці. Гэта неабходна для паскарэння тэмпаў уборкі і зніжэння страт збожжа, паведамляе БелТа.


«Паўднёвыя раёны — Асіповіцкі, Бабруйскі, Кіраўскі, Глускі — ужо ўшчыльную падышлі да экватара ўборкі ці нават пераадолелі яго, — адзначыў Старшыня Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Ланкуць. — Каб паскорыць тэмпы па ўсёй вобласці, прынята рашэнне частку камбайнаў перанакіраваць у паўночныя раёны вобласці. Бо поўдзень і поўнач вельмі адрозніваюцца па кліматычных і пагодных умовах. Так, калі ў адной частцы хлеб спее раней і ўборка ўжо ідзе поўным ходам, то ў іншай збожжа яшчэ вільготнае, дастаткова не налілося. Сёння поўнач уваходзіць у актыўную стадыю гарачай пары: зерне гатова, справа засталося за тэхнікай і надвор’ем. Таму сёння 6 камбайнаў перакінуты з Кіраўскага ў Быхаўскі раён».

Па словах Анатоля Ланкуця, ратацыю тэхнікі неабходна рабіць менавіта ў сярэдзіне, а не ў канцы ўборачнай кампаніі, пакуль ёсць нармальныя плошчы, няма вялікага пустазелля, ды і надвор’е спрыяе. «У ранейшыя гады камбайны перакідваліся толькі ў канцы ўборкі — гэта другая палова жніўня, і ў гэтым плане мы спазняліся, — удакладніў спецыяліст. — Цяпер вырашылі зрабіць больш эфектыўна — перагнаць тэхніку ў разгар гарачай пары і атрымаць большы валавы збор з добрых плошчаў. Вопыт паказвае, што пасля 25 жніўня дні становяцца нашмат карацей і халадней, а з-за пастаянных туманаў збожжа больш вільготнае».

Новая тактыка дазволіць паскорыць тэмпы і знізіць страты. Ужо праз 3-4 дня яшчэ 7 камбайнаў будуць адпраўленыя ў Быхаўскі, Круглянскі, Горацкі і Мсціслаўскі раёны. У першую чаргу аграрыі будуць прыбіраць самыя ўраджайныя палі, каб павялічыць намалоты. На раніцу 7 жніўня ў вобласці ўбрана 30,4% плошчаў, ураджайнасць склала 31,6 ц/га, што вышэй мінулагодняй на 1,2 ц/га. Найбольш высокія паказчыкі ў паўднёвай частцы рэгіёну. Так, Глускі раён ужо прыбраў 78% усіх плошчаў, Бабруйскі — 49%, Кіраўскі — 48% і Асіповіцкі — 43%.

Тэмпы ўборкі за дзень складаюць прыкладна 4% плошчаў, што дае магчымасць прагназаваць заканчэнне масавай уборачнай на працягу 25 дзён. На палях вобласці зараз працуюць 95% ад наяўных у галіне камбайнаў, або 979 з 1045 адзінак тэхнікі.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».