Вы тут

На трасе М4 Мінск-Магілёў на пяць дзён зменіцца арганізацыя дарожнага руху


На аўтадарозе М4 Мінск-Магілёў з 8 па 12 жніўня зменіцца арганізацыя дарожнага руху, паведамляецца на сайце РУП «Мінскаўтадар-цэнтр».


«У сувязі з правядзеннем будаўніча-мантажных работ (II этап — мантаж металічных канструкцый пралётнага будынка) на аб’екце капітальнага рамонту „Пуцеправод над аўтамабільнай дарогай М4 Мінск-Магілёў, км 15,974“ уводзіцца змяненне ў арганізацыю дарожнага руху з 0:00 8 жніўня па 16:30 12 жніўня», — напісана ў паведамленні «Мінскаўтадар-цэнтра».

Для транспартных сродкаў пад пуцеправодам па абодвух напрамках аўтамабільнай дарогі М4 Мінск-Магілёў будзе закрыты рух. Пропуск транспарту будзе ажыццяўляцца ў абодвух напрамках па правапаваротным з’езду развязкі.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.