Вы тут

«Гомель» разграміў «Арсенал» у чэмпіянаце Беларусі па футболе


Футбалісты «Гомеля» атрымалі ўпэўненую перамогу над Дзяржынскім «Арсеналам» у чэмпіянаце Беларусі, паведамляе БелТА.


Пасля двух паражэнняў у кваліфікацыі Лігі канферэнцый у Салоніках ад грэцкага «Арысая» (1:5, 1:2) гомельчане і ў сябе дома парадавалі балельшчыкаў выніковай гульнёй. У першым тайме лік адкрыў Дзмітрый Бага, а пасля перапынку Юрый Панця, Павел Сядзько і Дзяніс Казлоўскі яшчэ тройчы паразілі вароты Яўгена Абрамовіча. Госці змаглі адказаць толькі ўдарам Дзмітрыя Мацяша — 4:1 на карысць «Гомеля».

Пазней у сталічным дэрбі «Дынама» прыме на поле галоўнай спартыўнай арэны краіны футбалістаў «Мінска», а яшчэ адзін з фаварытаў турніру барысаўскі БАТЭ згуляе на сваім полі з мазырскай «Славіяй».

Вынікі іншых сустрэч 16-га тура: «Днепр» (Магілёў) — «Белшына» (Бабруйск) — 4:3, «Слуцк» — «Іслач» (Мінскі раён) — 2:4, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Нёман» (Гродна) — 2:2, «Віцебск» — «Энергетык-БДУ» (Мінск) — 0:3, галявы дубль у гэтай сустрэчы аформіў лепшы бамбардзір турніру Бабір Абдзіхолікаў, у актыве якога цяпер 16 забітых мячоў. Матч паміж салігорскім «Шахцёрам» і брэсцкім «Дынама» перанесены на больш позні тэрмін.

Турнірнае становішча зараз такое: «Энергетык-БДУ» (Мінск) — 31 ачко (15 матчаў), «Іслач» (Мінскі раён) — 31 (16), «Шахцёр» (Салігорск) — 30 (15), БАТЭ — 29 (15), «Мінск» — 26 (15), «Дынама» (Мінск) — 25 (13), «Гомель» — 25 (16), «Славія» — 23 (15), «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 21 (16), «Нёман» (Гродна) — 20 (15), «Слуцк» — 18 (16), «Белшына» (Бабруйск) — 17 (16), «Арсенал» (Дзяржынск) — 13 (16), «Віцебск» — 11 (16), «Днепр» (Магілёў) — 9 (16), «Дынама» (Брэст) — 7 (15).

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.