Вы тут

Намеснік генпракурора: падчас уборачнай неабходны ўзмоцнены нагляд за дысцыплінай


Вынікі працы за першае паўгоддзе падвялі на калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці з удзелам намесніка генеральнага пракурора Сяргея Хмарука, паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі абласной пракуратуры.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі крымінагенную сітуацыю ў рэгіёне, праблемныя аспекты прафілактычнай працы, у тым ліку з непаўналетнімі. Адзначалася, што на асаблівым кантролі стаяць пытанні, звязаныя з парушэннем антыкарупцыйнага заканадаўства, абаронай інтарэсаў дзяржавы. Разгледжаны таксама праблемы навядзення парадку ў сферы аграпрамысловага комплексу, недапушчэння невытворчага выбыцця буйнай рагатай жывёлы, нагляд за ходам уборачнай кампаніі. Сяргей Хмарук акцэнтаваў увагу на ўзмацненні нагляду за выканаўчай і працоўнай дысцыплінай у перыяд пасяўной і ўборачнай кампаній.

Старшыня калегіі пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец адзначыў, што дзякуючы скаардынаванай сумеснай дзейнасці праваахоўных органаў і іншых суб’ектаў прафілактыкі ўдалося процідзейнічаць некаторым негатыўным тэндэнцыям у сферы забеспячэння правапарадку і грамадскай бяспекі.

«Вынікі працы залежаць ад зладжанасці дзеянняў усіх ведамстваў, якаснай рэалізацыі ўскладзеных на іх функцый. Для гэтага пракурорам неабходна ў поўнай меры выкарыстаць як каардынуючыя паўнамоцтвы, так і неадкладнае рэагаванне на выяўленыя парушэнні з мэтай іх ліквідацыі і, што не менш важна, недапушчэння ў далейшым», — сказаў ён.

Колькасць зарэгістраваных у рэгіёне злачынстваў скарацілася на 11,6%, амаль на 7% зменшылася агульная колькасць пацярпелых, на 8% — загінулых.

Пры гэтым на 1,6% павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення, а таксама на 37,7% — групай асоб. Узрасла колькасць наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў — з 39 да 45 (на 15,4%), злачынстваў карыслівай накіраванасці: на 4,9% — крадзяжоў, на 8,8% — грабяжоў, на 31,4% — махлярстваў, на 21,1% — у сферы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі.

Калегія пракуратуры Віцебскай вобласці вызначыла канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне законнасці і правапарадку ў рэгіёне, забеспячэнне правоў і свабод грамадзян.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?