Вы тут

БАТЭ вярнуўся на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе


Футбалісты барысаўскага БАТЭ вярнуліся ў лідары чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.


Гуляючы на полі «Барысаў-Арэны» з мазырскай «Славіяй», падапечныя Аляксандра Міхайлава ў кожным тайме забілі па два мячы. Да перапынку вызначыліся Уладзіслаў Малькевіч і Неманья Міліч, у другой палове сустрэчы трэці гол забіў Арцём Шуманскі, а незадоўга да фінальнага свістка паўабаронца гасцей зрэзаў мяч у свае вароты — 4:0 на карысць БАТЭ.

У сталічным дэрбі футбалісты «Дынама» на полі галоўнай спартыўнай арэны краіны атрымалі валявую вікторыю над «Мінскам» — 3:1. У самым пачатку першага тайма Уладзімір Хвашчынскі адкрыў лік, але гэты поспех быў адзіным для гасцей. Пасля перапынку дынамаўцы цалкам дамінавалі і вызначыліся тры разы: галявы дубль аформіў Іван Бахар, яшчэ адзін мяч у свой актыў запісаў Максім Швяцоў.

Рэзультаты іншых сустрэч 16-га тура: «Гомель» — «Арсенал» (Дзяржынск) — 4:1, «Днепр» (Магілёў) — «Белшына» (Бабруйск) — 4:3, «Слуцк» — «Іслач» (Мінскі раён) — 2:4, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Нёман» (Гродна) — 2:2, «Віцебск» — «Энергетык-БДУ» (Мінск) — 0:3. Матч паміж салігорскім «Шахцёрам» і брэсцкім «Дынама» перанесены на больш позні тэрмін.

Турнірнае становішча цяпер такое: БАТЭ (Барысаў) — 32 ачкі (16 матчаў), «Энергетык-БДУ» (Мінск) — 31 (15), «Іслач» (Мінскі раён) — 31 (16), «Шахцёр» (Салігорск) — 30 (15), «Дынама» (Мінск) — 28 (14), «Мінск» — 26 (16), «Гомель» — 25 (16), «Славія» — 23 (16), «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 21 (16), «Нёман» (Гродна) — 20 (15), «Слуцк» — 18 (16), «Белшына» (Бабруйск) — 17 (16), «Арсенал» (Дзяржынск) — 13 (16), «Віцебск» — 11 (16), «Днепр» (Магілёў) — 9 (16), «Дынама» (Брэст) — 7 (15).

Лідарам бамбардзірскай гонкі з’яўляецца Бабір Абдзіхолікаў («Энергетык-БДУ»), у актыве якога 16 забітых мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

12 жніўня

«Тарпеда-БелАЗ» — «Энергетык-БДУ», «Нёман» — «Слуцк»;

13 жніўня

«Іслач» — «Дынама» (Брэст), «Мінск» — «Віцебск», «Славія» — «Гомель»;

14 жніўня

«Днепр» — «Шахцёр», БАТЭ — «Белшына», «Арсенал» — «Дынама» (Мінск).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.