Вы тут

У Гомельскай вобласці зарэгістравана 70 працэнтаў нерухомай маёмасці


У Гомельскай вобласці зарэгістравана 70 працэнтаў нерухомай маёмасці, паведамляе БелТА.


Гэты працэс у рэгіёне праходзіць у адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па забеспячэнні дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці. Усяго ў Гомельскай вобласці падлягаюць дзяржрэгістрацыі 4297 аб’ектаў. Паводле даных на 1 ліпеня, зарэгістравана 2995 аб’ектаў, або 70 працэнтаў.

Для своечасовага завяршэння гэтай работы, а таксама аптымальнага і раўнамернага расходавання сродкаў на яе правядзенне старшыня аблвыканкама Іван Крупко зацвердзіў паквартальны графік рэгістрацыі на 2022 год. У бягучым годзе неабходна зарэгістраваць 1358 аб’ектаў 13 райвыканкамаў.

«Для выканання даручэння ў райвыканкамах ёсць усе магчымасці. Так, яны могуць скарыстацца дзеючымі да канца бягучага года льготамі, якія прадастаўляюцца ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.03.2021 нумар 76. Акрамя таго, ёсць і магчымасць выкарыстання сродкаў, якія паступаюць за карыстанне арэндным жыллём, на афармленне дакументаў на жылыя памяшканні, а таксама на зямельныя ўчасткі, на якіх яны размешчаны», — расказалі ў камітэце.

Камітэт сумесна з райвыканкамамі і аблвыканкамам штоквартальна разглядае вынікі работы з вывучэннем рэзерваў і эфектыўнасці дзейнасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.