Вы тут

Затрыманы мінчанін, які дома вырошчваў каноплі


Падазрэнне ў супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС сталіцы выклікаў кіроўца, які заехаў на аўтамабілі на зялёную зону каля вадасховішча Дразды, а пры з’яўленні праваахоўнікаў паспрабаваў рэзка развярнуцца і ўцячы.


Супрацоўнікі наркакантролю і аддзела ДАІ прынялі рашэнне даставіць мужчыну на агляд. У машыне 31-гадовага мінчаніна былі знойдзены вагі са слядамі небяспечных наркотыкаў — метадону, альфа-PVP, гашышу.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, па месцы жыхарства фігуранта былі знойдзены і канфіскаваны чатыры ёмістасці з раслінамі канопляў, ёмістасці з грунтам, фасовачныя пакеты, электронныя вагі і прыстасаванні для курэння марыхуаны, а таксама некалькі разавых доз гатовага наркотыку.

Вядома, што мужчына працаваў у службе таксі, раней не быў судзімы. Следчыя далі прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.

Таксама за кіраванне транспартным сродкам у стане, выкліканым спажываннем наркатычных рэчываў, мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».