Вы тут

БелАЗ развівае пастаўкі прадукцыі ў Індыю


БелАЗ развівае пастаўкі прадукцыі ў Індыю, паведамляе БелТА са спасылкай на прадпрыемства.


«На працягу двух гадоў кар’ерныя самазвалы БелАЗ-75137 грузападымальнасцю 136 т працуюць ва ўмовах экстрэмальна высокіх тэмператур (часам да плюс 50 градусаў) у вугальным кар’еры штата Чхатысгарх у Індыі. Тэхніка зарэкамендавала сябе з найлепшага боку», — падкрэслілі на заводзе.

Паспяховасць праекта ў цэлым пацвярджае новая партыя машын. «На гэты раз выбар індыйскага спажыўца спыніўся на 220-тонных кар’ерных самазвалах серыі БЕЛАЗ-7530. Тэхнічныя рашэнні, прымененыя ў велікагрузах, максімальна адаптаваны пад умовы іх эксплуатацыі. У складзе самазвалаў кандыцыянеры павышанай прадукцыйнасці, сістэма кантролю загрузкі і паліва, сістэма актыўнага відэаагляду — 360 градусаў, сістэма разумнага святла», — адзначылі на прадпрыемстве.

ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг» — найбуйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар’ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Прэв’ю: БелАЗ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».