Вы тут

Крупко: Неабходна прыбіраць не менш за 5% плошчаў штодня


Неабходна прыбіраць не менш як 5 працэнтаў плошчаў кожны дзень. Такую задачу са штодзённым мінімумам паставіў аграрыям рэгіёну старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на апаратнай нарадзе, паведамляе тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна».


Фота: тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна»

Як далажыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі, уборачная гарачая пара ў рэгіёне падышла да экватара. Убрана 50 працэнтаў плошчаў ад плана, намалочана 422,5 тыс.т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць склала 24,5 ц/га. Пры гэтым самы шчодры ўраджай збіраюць на палях Буда-Кашалёўскага раёна. Так, з гектара ў сярэднім тут маюць 30 ц.

У лідарах жніва Мазырскі, Рэчыцкі і Брагінскі раёны, дзе аграрыі пераадолелі экватар уборачнай. Працэнт убраных плошчаў тут набліжаецца да 60.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко нацэліў прадстаўнікоў галіны на больш інтэнсіўную работу. «Каб завяршыць уборачную кампанію ў тэрмін, неабходна ўбіраць не менш як 5 працэнтаў плошчаў кожны дзень. Вялікія дажджы ў апошнія дні прайшлі ў лічаных раёнах, і гэта не падстава спісваць на ападкі зніжэнне тэмпаў», — акцэнтаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».