Вы тут

Легкавушка збіла насмерць веласіпедыста ў Маларыцкім раёне


У Маларыцкім раёне ў ДТЗ загінуў веласіпедыст, паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Смяротная аварыя адбылася 6 жніўня каля 22.10 на дарозе Р17 Брэст — мяжа Украіны (Олтуш). Паводле папярэдняй інфармацыі, 35-гадовы жыхар Маларыты на аўтамабілі «Аўдзі А6» на 45-м км трасы наехаў на 61-гадовага веласіпедыста. Пры наяўнасці абочыны мужчына рухаўся па праезнай частцы дарогі ў спадарожным напрамку.

Ад атрыманых траўм веласіпедыст памёр на месцы здарэння.

Усяго за выхадныя дні на тэрыторыі Брэсцкай вобласці зарэгістраваны тры дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх адзін чалавек загінуў і два атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».