Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў рэдакцыю газеты «Звязда» са 105-годдзем


Калектыву рэдакцыі газеты «Звязда» Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».

Шаноўныя сябры!

Віншую вас са 105-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты «Звязда».

Выданне распачало сваю дзейнасць у вірлівую, рэвалюцыйную эпоху, калі з'явіўся гістарычны шанц зрабіць явай адвечную ідэю самавызначэння беларусаў. З той пары газета, з якой супрацоўнічаюць самыя вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, заўсёды з народам і ў чорныя дні нямецкай акупацыі, і ў гады мірнага будаўніцтва.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны «Звязда», выпускам якой у падполлі, рызыкуючы жыццём, займаліся мінскія патрыёты, змагалася з ворагам вострым праўдзівым словам. Потым былі Перамога і ўпартая праца беларусаў па аднаўленні роднай зямлі. Артыкулы і фотаздымкі пра тыя падзеі — частка гераічнага народнага летапісу.

У нашы дні супрацоўнікі Выдавецкага дома «Звязда» таксама ўносяць значны ўклад у захаванне беларускай мовы, гісторыі і культуры, садзейнічаюць зберажэнню традыцый і высокіх маральных каштоўнасцяў у грамадстве. Упэўнены, вы і надалей будзеце штодзённа і настойліва рабіць гэту пачэсную, патрыятычную справу дзеля будучыні краіны.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба, натхнення і новых прафесійных дасягненняў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.