Вы тут

Накоплены партфель праектаў Еўразійскага банка развіцця ў Беларусі перасягае $2 млрд


Накоплены партфель праектаў Еўразійскага банка развіцця ў Беларусі перасягае $2 млрд, паведаміў БелТА старшыня праўлення ЕАБР Мікалай Падгузаў.


«Партфель банка ў Рэспубліцы Беларусь актыўна развіваецца. У накопленым партфелі доля рэспублікі складае 18,9 працэнта, або $2 млрд 216 млн. Таму праектаў шмат. Гэта праекты ў сферы прамысловасці, харчовай тэматыкі. Мы цяпер актыўна глядзім на фінансаванне праекта пашырэння вытворчасці цэлюлозна-кардоннага камбіната ў Светлагорску. Інакш кажучы, на самай справе, гэта ўвесь спектр», — сказаў Мікалай Падгузаў.

Паводле яго слоў, тэма экспарту прамысловай прадукцыі з Беларусі для банка таксама з’яўляецца вельмі важнай. «Прамысловая прадукцыя з Беларусі традыцыйна запатрабавана на еўразійскай прасторы. Таму даволі шмат праектаў, дзясяткі праектаў на разглядзе. І тут мы не спыняем сваю работу», — адзначыў старшыня праўлення.

Мікалай Падгузаў дапоўніў, што ЕАБР вітае кааперацыйныя праекты на прасторы ЕАЭС. «Напрыклад, заключэнне банкам дагавора з групай кампаній „Ташыр“ у Ерэване па вытворчасці лічыльнікаў для сетак змяшчае вельмі сур’ёзны беларускі электронны кампанент. Гэты праект — прыклад кааперацыйнай тэматыкі ў рамках ЕАЭС», — падкрэсліў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».