Вы тут

П’яная кампанія ў мінскім пераходзе збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню


П’яная кампанія ў мінскім пераходзе збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню, паведамілі ў Следчым камітэце.


Як расказалі ў ведамстве, вечарам 1 жніўня трое раней судзімых мінчан у нецвярозым стане праходзілі ў адным з падземных пераходаў Мінска. Яны звярнулі ўвагу на чатырох музыкаў, якія гралі ў падземцы, сярод якіх была 14-гадовая дзяўчына. Калі яна засталася адна, нецвярозая кампанія папрасіла праспяваць песню. Дзяўчына адмовіла ім, і фігуранты пачалі паводзіць сябе агрэсіўна. На гэта звярнулі ўвагу астатнія музыканты, якія паспяшаліся на дапамогу. Фігуранты сталі збіваць дзяўчыну і хлопца. Падчас бойкі адзін з тых, хто нападаў пагражаў нажом.

У дачыненні да членаў кампаніі ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Асобы тых, хто нападаў вядомыя. Да аднаго з іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, яму прад’яўлена абвінавачанне. Месцазнаходжанне астатніх двух фігурантаў устанаўліваецца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.