Вы тут

На ўборцы ўраджаю вызначыліся 2 маладзёжныя экіпажы-двухтысячнікі


На ўборцы ўраджаю вызначыліся 2 маладзёжныя экіпажы-двухтысячнікі, паведаміла БелТА сакратар ЦК БРСМ Вераніка Гудкова.


«Сёння на ўборцы задзейнічаны 756 маладзёжных экіпажаў і 538 маладых вадзіцеляў. 69 маладзёжных экіпажаў намалацілі больш як 1 тыс. т збожжа, 2 — больш як 2 тыс. т. Гэта маладзёжны экіпаж трактарыста-машыніста Аляксандра Салодкага і памочніка камлецера» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Мінскай вобласці, які намалаціў 2298,7 т, а таксама экіпаж стрыечных братоў Андрэя і Сяргея Драздоў з ААТ «Рассвет ім К.П. Арлоўскага» Магілёўскай вобласці (2046,9 т), — расказала Вераніка Гудкова.

Усяго маладзёжныя экіпажы намалацілі 242992,348 т збожжа.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць рэспубліканскі праект «Моладзь — за ўраджай». Традыцыйна праект праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны ў перыяд уборачнай кампаніі. Яго мэта — павышэнне прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю, заахвочванне іх працоўнай ініцыятывы, папулярызацыя сельскагаспадарчай працы і прафесій аграрнага профілю.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.