Вы тут

Сёння ў Мінску праходзіць форум патрыятычных сіл


У Купалаўскім тэатры зноў аншлаг. Сёння тут праходзіць форум патрыятычных сіл, які сабраў прадстаўнікоў асноўных грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый краіны. Ініцыятарам выступіла рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь».


Фота: pixabay.com

«Мы праводзім гэты форум ва ўзаемадзеянні з іншымі канструктыўнымі грамадскімі сіламі нашай краіны. Яго асноўная задача, перш за ўсё, заключаецца ў тым, каб яшчэ раз зверыць гадзіннікі наконт тых задач, якія стаяць перад грамадскімі аб'яднаннямі на сучасным этапе, абмеркаваць значныя для грамадзянскай супольнасці пытанні. У прыватнасці, гэта прасоўванне грамадзянскіх ініцыятыў, больш поўнае ўзаемадзеянне дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Трэба сказаць, што гэты форум будзе сімвалізаваць сабой пачатак святкавання Дня народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня», — расказаў старшыня РГА «Белая Русь» Алег Раманаў.

Кіраўнік грамадскага аб'яднання таксама падкрэсліў, што дата правядзення форуму — 9 жніўня — абрана невыпадкова. Па яго словах, месца і дата сімвалічныя. «Два гады пасля прэзідэнцкіх выбараў і няўдалага дзяржперавароту ў нашай краіне. Вядома, урокі падзей двухгадовай даўніны ўжо асэнсаваны. Дата і месца выбраны невыпадкова. Купалаўскі тэатр — адзін з цэнтраў беларускай культуры. Месца, з якім звязана шмат падзей у нашай гісторыі. І месца, якое, на жаль, хацелі зрабіць адным з цэнтраў пратэсту. Але беларускі народ, беларуская дзяржава гэтага не дапусцілі. І сёння Купалаўскі тэатр па-ранейшаму з'яўляецца значным цэнтрам культуры нашай краіны», — растлумачыў Алег Раманаў.

Другая частка форуму патрыятычных сіл пройдзе ў Александраўскім скверы, што побач з Купалаўскім тэатрам. Тут адбудзецца канцэрт артыстаў беларускай эстрады. Пачатак у 19.00, але арганізатары запрашаюць гасцей да 18.30.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.