Вы тут

Харчаванне, зялёныя тэхналогіі і ІТ: Беларусь і ААЭ маюць намер развіваць супрацоўніцтва


Беларусь і ААЭ маюць намер развіваць супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы прадстаўнікоў Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Беларусі Ібрагімам Салімам Махамедам Аль-Мушарахам, паведамілі ў НАІП.


Фота: НАІП.

Асноўныя напрамкі дзейнасці агенцтва і бізнес-патэнцыял розных галін эканомікі прэзентаваў дырэктар НАІП Дзмітрый Красоўскі. Ён таксама расказаў аб метадах аказання садзейнічання замежнаму бізнесу ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Беларусі.

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі ўжо мае вопыт паспяховага ўзаемадзеяння з партнёрамі з ААЭ. У лістападзе 2021 года ў рамках глабальнай выстаўкі «ЭКСПА-2020» у Дубаі каманда НАІП правяла Беларускі інвестыцыйны форум, які сабраў больш за 100 прадстаўнікоў сярэдняга і буйнога бізнесу з рэгіёна Персідскага заліва. «Мы спадзяёмся, што сённяшняя сустрэча дазволіць не проста прадоўжыць наша ўзаемадзеянне з бізнесам ААЭ, а дасць магчымасць вывесці яго на новы ўзровень», — падкрэсліў Дзмітрый Красоўскі.

Бакі ў час размовы выявілі для сябе шэраг прыярытэтных сфер для магчымага супрацоўніцтва: харчовая і ІТ-галіна, акцэнт на зялёных тэхналогіях і харчовай бяспецы. «У ААЭ харчовае забеспячэнне ўжо не бізнес, а нацыянальная стратэгія», — адзначыў кіраўнік дыпламатычнай місіі краіны.

Удзельнікі сустрэчы закранулі стратэгію папулярызацыі Беларусі як краіны са спрыяльным інвестыцыйным кліматам для замежнага бізнесу. Ібрагім Салім Махамед Аль-Мушарах адзначыў, што ў гэтым пытанні дзейнасць агенцтва адыгрывае ключавую ролю, таму вельмі важна выбраць правільны вектар работы. Ідэя развіваць інвестыцыйныя магчымасці Беларусі як «скрытай жамчужыны», па заяве пасла, цалкам супала з яго асабістымі адчуваннямі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».