Вы тут

Датчане рассудзяць сустрэчу футбалістаў «Шахцёра» і ЧФР у кваліфікацыі Лігі канферэнцый


Дацкая брыгада арбітраў назначана на паядынак у адказ салігорскага «Шахцёра» і румынскага ЧФР 3-га круга кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый, паведамляе БелТА


Галоўным арбітрам сустрэчы, якая адбудзецца 11 жніўня ў Клуж-Напоцы, будзе 34-гадовы рэферы ФІФА Мартэн Крог. Асістэнты — Дэніс Расмусен і Стэфен Брамсен, рэзервовы суддзя — Мікель Рэдэр. У першай гульні, якая адбылася 4 жніўня на полі стадыёна «Сакар’я Атацюрк» у турэцкім Адапазары, чэмпіёны Беларусі і Румыніі гулялі вельмі асцярожна і ні разу не змаглі паразіць вароты — нічыя 0:0.

Пераможца гэтага двухматчавага процістаяння паспаборнічае за выхад у групавы этап ЛК з няўдачнікам сустрэч паміж славенскім «Марыбарам» і фінскім ХІКам з Хельсінкі ў кваліфікацыі Лігі Еўропы. На старце еўракубкавага сезона футбалісты «Шахцёра» ўжо сустракаліся з «Марыбарам» у 1-м кваліфікацыйным крузе Лігі чэмпіёнаў і ўступілі славенскаму клубу па суме двух паядынкаў — 0:0 і 0:2. Чэмпіён Румыніі ў кваліфікацыі ЛЧ аказаўся слабейшым за армянскага «Пюніка» з Ерэвана, а ў 2-м раўндзе Лігі канферэнцый перамог «Інтэр» з Андоры.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».