Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта са 105-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты «3вязда»


Калектыву рэдакцыi газеты «3вязда» рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкi дом «3вязда»


Шаноўныя сябры!

Вiншую вас са 105-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты «3вязда».

Выданне распачало сваю дзейнасць у вiрлiвую, рэвалюцыйную эпоху, калi з’явiўся гiстарычны шанс зрабiць явай адвечную iдэю самавызначэння беларусаў. 3 той пары газета, з якой супрацоўнiчаюць самыя вядомыя беларускiя пiсьменнiкi i паэты, заўсёды з народам: і ў чорныя днi нямецкай акупацыi, i ў гады мiрнага будаўнiцтва.

Падчас Вялiкай Айчыннай вайны «3вязда», выпускам якой у падполлi, рызыкуючы жыццём, займалiся мiнскiя патрыёты, змагалася з ворагам вострым праўдзiвым словам. Потым былi Перамога i ўпартая праца беларусаў па аднаўленнi роднай зямлi. Артыкулы i фотаздымкi пра тыя падзеi — частка гераiчнага народнага летапiсу.

У нашы днi супрацоўнiкi выдавецкага дома «3вязда» таксама ўносяць значны ўклад у захаванне беларускай мовы, гiсторыi i культуры, садзейнiчаюць зберажэнню традыцый i высокiх маральных каштоўнасцей у грамадстве. Упэўнены, вы i надалей будзеце штодзённа i настойлiва рабiць гэту пачэсную, патрыятычную справу дзеля будучынi краiны.

Жадаю ўсiм моцнага здароўя, дабрабыту, мiрнага неба, натхнення i новых прафесiйных дасягненняў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».